8 траўня 2024, Серада, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На саміце G7 не жадаюць бачыць Пуціна

8
На саміце G7 не жадаюць бачыць Пуціна

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель не збіраецца запрашаць прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна на саміт G7.

Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю выданню Frankfurter Frankfurter Allgemeine Zeitung, піша NEWSru.com.

"Вялікая сямёрка", а раней "вялікая васьмёрка", заўсёды разглядала сябе як супольнасць, аб'яднаную адзінымі каштоўнасцямі", - заявіла Мэркель. Яна адзначыла, што "анэксія "Крыму стала" абуральным парушэннем прынцыпаў міжнароднага права", падзеі на ўсходзе Украіны з'яўляюцца парушэннем гэтых агульных каштоўнасцяў.

"Менавіта таму на гэты момант няма ніякіх шанцаў на тое, што Пуцін можа быць запрошаны на саміт G7, які пройдзе у Баварыі ў чэрвені", - заявіла Мэркель. Канцлер паўтарыла сваю пазіцыю, згодна з якой санкцыі Захаду супраць Расеі будуць захоўвацца да таго часу, пакуль ёсць прычыны, па якіх яны былі ўведзеныя, паведамляе агенцтва Reuters.

"Вясной мы будзем абмяркоўваць пытанне пра тое, як быць з санкцыямі, якія мы вырашылі ўжыць пасля анэксіі Крыма", - заявіла Мэркель, адзначыўшы, што калі зыходзіць з цяперашняй сітуацыі, яны будуць захоўвацца. На мінулым тыдні Мэркель заявіла, што Еўропа не будзе разглядаць пытанне аб скасаванні санкцый супраць РФ да таго часу, пакуль усе пункты менскіх пагадненняў, падпісаных у верасні паміж Украінай і прарасейскімі сепаратыстамі, не будуць выкананыя ў поўным аб'ёме.

Саміт G7 пройдзе ў замку Эльман у баварскіх Альпах Нямеччыны 7 і 8 чэрвеня 2015 года. Старшынства ў "вялікай сямёрцы" з 1 ліпеня 2014 г перайшло да Нямеччыны. "Вялікая васьмёрка" перастала існаваць як міжнароднае аб'яднанне праз украінскі крызіс. Летась у чэрвені ў Брусэлі прайшоў саміт G7 - упершыню за 17 гадоў без удзелу Расеі. Першапачаткова мерапрыемства ў фармаце G8 павінна было адбыцца ў Сочы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках