8 траўня 2024, Серада, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актора Паніна арыштавалі на дзесяць дзён

25
Актора Паніна арыштавалі на дзесяць дзён

Актор быў затрыманы за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне паліцыі.

Актор Аляксей Панін арыштаваны на дзесяць дзён. Такую пастанову вынес Ленінскі раённы суд Санкт-Пецярбурга, паведамляе ТАСС.

Актор быў затрыманы 15 студзеня за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне паліцыі. У паліцыі патлумачылі, што, знаходзячыся ў пастарунку, ён перашкаджаў працы паліцэйскіх, а таксама лаяўся нецэнзурнай лаянкай.

Сам Панін паабяцаў звярнуцца ва ўпраўленне ўласнай бяспекі паліцыі. «У мяне скралі дачку... Гэта выкраданне арганізавалі супрацоўнікі паліцыі, я магу назваць іх прозвішчы», - заявіў Панін.

У той жа дзень адвакат яго былой жонкі Юліі Юдзінцовай Аляксандр Пачуеў напісаў заяву на актора ў сувязі з тым, што Панін пагражаў яму забойствам.

Раней у чацвер Панін зладзіў пад Пецярбургам пагоню за паліцэйскім картэжам, у якім ехалі яго былая жонка з дачкой. Супрацоўнікі праваахоўных органаў везлі іх у аддзяленне для дачы паказанняў. Перад гэтым Панін некалькі дзён запар беспаспяхова спрабаваў сустрэцца з дзіцем.

Дачка Паніна - Аня пасля разводу бацькоў пражывае з маці. Актор не згодны з пастановай суда і мяркуе, што выхаваннем дзяўчынкі павінен займацца ён.

Панін цягам апошніх гадоў неаднаразова станавіўся героем скандалаў. Так, напрыклад, у студзені актор быў затрыманы актывістамі ў Адэсе за выказванні ў адрас крымскіх татараў і ўкраінцаў, пасля чаго быў перададзены праваахоўным органам Украіны. У лютым 2014 актор быў аштрафаваны за п'янства ў Казахстане. Годам раней супраць Паніна была распачатая справа ў Крыме паводле факту распальвання міжнацыянальнай варожасці.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках