28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал ЗША мяркуе, што Расея нападзе на Грузію і краіны Балтыі

7
Генерал ЗША мяркуе, што Расея нападзе на Грузію і краіны Балтыі

Пад «прыцэлам» Масквы могуць стацца Грузія, Літва, Латвія і Эстонія.

Праз чатыры-пяць гадоў пасля рэфармавання свайго войска Расея можа ўварвацца, акрамя Украіны, яшчэ да двух суседзяў - у Грузію і краіны Балтыі. Пра гэта Reuters заявіў камандуючы Узброенымі сіламі ЗША ў Еўропе генерал Фрэдэрык Бэн Ходжэс, паведамляе ТСН.

Ён удакладніў, што цяпер Крэмль не будзе замахвацца на суседзяў, бо сканцэнтраваны на ўварванні ва Украіну. Зрэшты, дадаў генерал, сітуацыя можа змяніцца праз некалькі гадоў, калі праведзеныя Пуціным змены ва Узброеных сілах у рамках новай вайсковай дактрыны дадуць расейскаму войску магчымасць весці адначасова тры вайсковыя аперацыі.

Гэтыя аперацыі могуць быць такіх жа маштабаў, што і цяпер ва Украіне. Прычым дадатковая мабілізацыя для гэтага Расеі не спатрэбіцца.

Такім чынам, папярэджвае Ходжэс, у Захаду можа не стацца часу для таго, каб даць адпор.

«Я не думаю, што цяпер яны здольныя без мабілізацыі праводзіць тры буйныя аперацыі адначасова, але я мяркую, што праз чатыры-пяць гадоў сітуацыя зменіцца», - заявіў Ходжэс.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках