2 траўня 2024, Чацвер, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліт Павел: Тэма самакіравання БПЦ здымаецца з парадку дня

103
Мітрапаліт Павел: Тэма самакіравання БПЦ здымаецца з парадку дня

Бліжэйшыя 25 гадоў кіраўнік БПЦ не збіраецца вяртацца да пытання аб яе самакіраванні.

Пра гэта мітрапаліт Павел заявіў у эфіры тэлеканала АНТ, піша БелаПАН.

«Тэма самакіравання БПЦ здымаецца з парадку дня на 25-50 гадоў», - сказаў ён. - На фоне таго, што адбываецца ў Еўропе і ў свеце, гэтая думка гучыць неяк тэндэнцыйна. У мяне склалася ўражанне, што гэтую ідэю спецыяльна сюды падкінулі, і яна сёння як ніколі не ў час прагучала».

«Я павінен абсалютна афіцыйна сказаць, што ўвесь ажыятаж і шум нічога, акрамя шкоды, не прынёс. Пажаданне з боку менскай дыяцэзіі выклікала хвалю абурэння з боку велічэзнай колькасці людзей», - пракаментаваў сітуацыю ён.

«Я прыняў пастанову гэтае пытанне зняць з парадку дня. Давайце больш не абмяркоўваць гэтую тэму. Гэтае пытанне трэба на неабмежаваны тэрмін закрыць. Тэма здымаецца з парадку дня, і мы бліжэйшыя 25-50 гадоў да яе вяртацца не будзем», - падсумаваў Павел.

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках