5 траўня 2024, Нядзеля, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліт Павел назваў Беларусь часткай «святой Русі»

115
Мітрапаліт Павел назваў Беларусь часткай «святой Русі»

Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы заклікаў народы Беларусі, Расеі і Украіны імкнуцца да «духоўнага адзінства».

Пра гэта мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел заявіў у сваім сёлетнім калядным пасланні, піша «Інтэрфакс».

«Усе мы - беларусы, расейцы і ўкраінцы - павінны ўсведамляць сваю адказнасць за захаванне ўнікальнай цывілізацыйнай прасторы, якая называецца - Святая Русь. І ў той жа час гэта зусім не азначае скасаванне ідэі дзяржаўнага суверэнітэту трох славянскіх краін», - сказаў кіраўнік БПЦ у калядным пасланні.

Патрыяршы Экзарх адзначыў, што імкненне да міру, згоды і адзінства - маральная патрэба чалавека ва ўсе часы. Ён таксама падкрэсліў, што праваслаўе і сёння «застаецца асновай нацыянальнага самавызначэння пераважнай большасці насельніцтва трох славянскіх краін - Беларусі, Расеі і Украіны, якая перажывае цяпер трагедыю грамадзянскай вайны».

«Ва ўмовах палітычнай дэзінтэграцыі Царква для яе народаў застаецца змацоўваючым саюзам. Для праваслаўнага чалавека - гэта адзіная духоўная прастора, якая мае агульны для гэтай часткі Еўропы культурна-цывілізацыйны код», - сказаў кіраўнік БПЦ.

«Расея, Украіна, Беларусь - гэта і ёсць Святая Русь», - падкрэсліў мітрапаліт Павел.

Ён пажадаў усім праваслаўным «невычэрпнай прасвяднай дапамогі Божай у далейшых працах у славу святой праваслаўнай Царквы, у славу Айчыны нашай, на карысць і росквіт зямлі, на якой мы з вамі жывем, на карысць усім нашым блізкім і далёкім».

Напісаць каментар 115

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках