4 траўня 2024, Субота, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўская паліцыя прымусіла расейца зняць з машыны савецкую сімволіку

26
Літоўская паліцыя прымусіла расейца зняць з машыны савецкую сімволіку

Мужчыну інфармавалі, што за падобнае парушэнне ён можа пазбавіцца візы.

Расеец, што гасціў у Вільні, і на пазадарожніку Land Rover Discovery 4 якога красавалася савецкая сімволіка, быў вымушаны зняць яе, паведамляе DELFI.

Грамадзянін Расеі Р.Б. (1983 г.н.) наведаў трэці Віленскі камісарыят. У камісарыяце ён азнаёміўся з законамі Літвы і атрымаў позву ў суд.

Паводле закона за дэманстрацыю савецкай сімволікі пагражае штраф у суме 144-289 еўра з канфіскацыяй прадмета або рэчы, якая была прыладай парушэння. У гэтым выпадку было загадана выдаліць з машыны налепку.

Акрамя таго, расейца інфармавалі, што за падобнае парушэнне ён можа пазбавіцца візы.

Акрамя таго, грамадзяніну Расіі пагражае штраф за паркоўку на тратуары (ад 28 да 86 еўра).

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках