4 траўня 2024, Субота, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За год у Менску знайшлі 11 нелегальных хостэлаў

12
За год у Менску знайшлі 11 нелегальных хостэлаў

У шматкватэрных дамах Менска ў 2014 годзе выяўлена 11 нелегальных хостэлаў.

Пра гэта паведаміў на аператыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме начальнік інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў у Менску Уладзімір Лайкоў, паведамляе БелТА.

"У 2014 годзе падатковымі органамі Менска ўстаноўлена, што 11 індывідуальных прадпрымальнікаў, зарэгістраваных у якасці кватэраздатчыкаў, арганізавалі ў шматкватэрных дамах хостэлы. Уладкоўваць хостэлы ў жылых памяшканнях шматпавярховікаў нельга паводле заканадаўства, бо засяленне ў адну кватэру 10-15 жыхароў прыносіць дыскамфорт суседзям", - сказаў Уладзімір Лайкоў.

Са слоў спецыялістаў, даказаць, што ў кватэры арганізаваны хостэл, досыць складана, бо ІП настойваюць на тым, што аказваюць паслугі ў здачы жылля на суткі. Развязаць праблему, на думку Уладзіміра Лайкова, дапаможа нармаванне на заканадаўчым узроўні колькасці квадратных метраў на аднаго пражываючага. З даручэння старшыні Менгарвыканкама Андрэя Шорца, для вывучэння гэтай праблемы і пошуку яе развязання, у Менску будзе створаная рабочая група.

На працяглы тэрмін кватэры ў горадзе здаюць 53 тысячы грамадзян. Найбольшая колькасць кватэраздатчыкаў зарэгістраваная ў Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах. У 2014 годзе супрацоўнікі інспекцыі выявілі парушэнні падатковага заканадаўства ў 964 менчукоў, якія здаюць жыллё. Парушальнікі дадаткова выплацілі ў бюджэт горада каля Br900 млн.

Таксама на ўліку ў падатковых органах горада знаходзіцца 921 індывідуальны прадпрымальнік, якія здаюць унаём жыллё на кароткатэрміновы перыяд. У 2014 годзе ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў у добраахвотным парадку ў бюджэт сталіцы паступіла Br11 млрд падаткаў. Паводле вынікаў 133 праверак і 44 маніторынгаў ІП даплачана ў бюджэт амаль Br110 млн.

Усяго ў Менску налічваецца больш за 330 тысяч плацельшчыкаў падаткаў, збораў (мытаў), у тым ліку каля 60 тысяч арганізацый і 70,5 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў, 200 тысяч фізічных асоб. У 2014 годзе гарадской падатковай службай у бюджэт сталіцы мабілізавана Br73,6 трлн. З улікам індэкс-дэфлятара сума прырасла на Br2 трлн у дачыненні да 2013 года.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках