4 траўня 2024, Субота, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вертыкальшчык» з Глыбокага скраў з бюджэту 57 мільёнаў

17
«Вертыкальшчык» з Глыбокага скраў з бюджэту 57 мільёнаў

Ён 2 гады атрымліваў не толькі свой, але і чужы заробак.

Начальнік аднаго з аддзелаў Глыбоцкага райвыканкама (Віцебская вобласць) абвінавачваецца ў крадзяжы амаль Br57 млн бюджэтных сродкаў, паведамляе БелТА.

Устаноўлена, што фігурант працаўладкаваў у падраздзяленне райвыканкама сваяка, які фактычна свае абавязкі не здзяйсняў. "Мёртвая душа" лічылася работнікам з жніўня 2012 года да верасня 2014 года, заработная плата за гэты перыяд часу ў суме амаль Br57 млн была прысвоеная падазраваным.

Крымінальная справа паводле ч.3 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў буйным памеры) распачатая 12 студзеня гэтага года пракурорам Глыбоцкага раёна паводле матэрыялаў праверкі, якую праводзілі супрацоўнікі АБЭЗ, УУС аблвыканкама і РАУС.

Падазраваны з'яўляецца не толькі адказным работнікам райвыканкама, але і дэпутатам раённага ўзроўню.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках