4 траўня 2024, Субота, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Кубараў ачоліць малдаўскую «Дачыю»

Алег Кубараў ачоліць малдаўскую «Дачыю»

Уладзімір Журавель стане яго асістэнтам.

20 студзеня лідар чэмпіянату Малдовы ў футболе «Дачыя» атрымае новы трэнерскі штаб, паведамляе «Прессбол».

Кантракты з клубам падпішуць беларускія спецыялісты: Алег Кубараў (галоўны трэнер), Уладзімір Журавель (яго асістэнт) і Эдуард Тучынскі (трэнер брамнікаў).

Таксама ў «Дачыю» пераходзіць галкіпер Уладзімір Бушма, а на прагляд у каманду прыбудуць Мікалай Кашэўскі, Дзмітрый Асіпенка і Андрэй Хачатуран.

Нагадаем, 20 снежня Уладзімір Журавель афіцыйна пакінуў менскі футбольны клуб «Дынама».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках