19 траўня 2024, Нядзеля, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гжэгаж Cхетына: ЕЗ не стане змяняць сваю палітыку ў дачыненні да Расеі

1
Гжэгаж Cхетына: ЕЗ не стане змяняць сваю палітыку ў дачыненні да Расеі

Дыскусія пра палітыку ЕЗ у дачыненні да Расеі працягвалася ў Брусэлі амаль чатыры гадзіны.

Пра гэта распавёў у інтэрв'ю gazeta.pl кіраўнік польскай дыпламатыі Гжэгаж Схетына, падводзячы вынікі ўчорашняй сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕЗ. Палітык назваў яе «больш вострай чым звычайна».

Дыскусія міністраў аб стасунках з Расеяй працягвалася амаль чатыры гадзіны. Яна павінна была стаць уступленнем да запланаванай у траўні сустрэчы кіраўнікоў краін ЕЗ, тэмай якой будуць адносіны з Расеяй і санкцыі.

- Мы пагадзіліся, што гэта толькі пачатак дыскусіі. Акрамя таго, мы прыйшлі да высновы, што Еўрапейскі звяз не будзе мяняць сваёй палітыкі ў дачыненні да Расеі. Гэта самае галоўнае, бо з'яўляліся галасы, што магчыма патрэбна будзе карэкціроўка гэтай палітыкі, - сказаў Схетына на прэс-канферэнцыі.

На думку міністра няма сумненняў у тым, што трэба захаваць санкцыі ў дачыненні да Расеі, якія былі ўведзеныя ў сувязі з канфліктам ва Украіне.

- Ніхто не кажа пра тое, што санкцыі трэба аслабляць або скасоўваць. Не было такіх заяў - падкрэсліў міністр. Ён дадаў, што найбольш мяккім выказваннем падчас дыскусіі можна назваць меркаванне аб тым, што палітыка Еўразвяза ў дачыненні да Расеі не можа абапірацца толькі на санкцыі.

- Атмасфера дыскусіі была больш вострая, чым раней. Мне здаецца, што такога б не было, калі б не з'явіліся сігналы аб лібералізацыі лініі ў дачыненні да Расеі - сказаў Схетына. Паводле яго ацэнкі, дыскусію аб магчымасці новага адкрыцця ў дачыненні да Расеі не варта пачынаць занадта рана.

Як паведаміў Схетына, няма «ніякага новага фармату перамоваў з Расеяй». Пасля спробы арганізацыі сустрэчы ў Астане што да канфлікту на ўсходзе Украіны з удзелам кіраўнікоў Украіны, Расеі, Нямеччыны і Францыі «няма планаў што да іншых сустрэч у такім фармаце», - дадаў міністр.

Фота: Sławomir Kamiński/AG

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках