6 траўня 2024, панядзелак, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар Гомельскага мясакамбіната: Прэтэнзіі Рассельгаснагляду неабгрунтаваныя

4
Дырэктар Гомельскага мясакамбіната: Прэтэнзіі Рассельгаснагляду неабгрунтаваныя

Камісія ААТ «Гомельскі мясакамбінат» пераканалася ў правільнасці афармлення дакументаў.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам дырэктар прадпрыемства Рычард Стэфановіч, пішуць «Сильные новости».

«У адным з выпадкаў расейцы выставілі прэтэнзіі ў тым, што прадукцыя, якая пастаўлялася намі, выпрацаваная, калі прадпрыемства было закрытае, аўтамабіль быў спынены на ноч. У ветдакументах быў пазначаны толькі месяц выпрацоўкі - снежань. Сапраўды, мы былі закрытыя да 12 снежня, але тое мяса, што пастаўлялася, было выпрацаванае пасля таго, як абмежаванні з нашага прадпрыемства знялі», - канстатаваў Рычард Стэфановіч.

У ветэрынарным сертыфікаце паказваецца толькі месяц выпрацоўкі прадукцыі - дата паводле рэгламенту не патрабуецца. «Пасля таго, як мы накіравалі пацверджанне, што прадукцыя выпрацаваная пасля 12 снежня, аўтамабіль прайшоў на адрас заказчыка. Аднак прыпынак на ноч быў неабгрунтаваны», - падкрэсліў дырэктар.

Яшчэ ў адным выпадку, зафіксаваным на пераходзе ў Гомельскай вобласці, інспектары Рассельгаснагляду заявілі пра нібыта невыразныя клеймы на паўтушах. Аднак, са слоў Рычарда Стэфановіча, у дадзеным выпадку ўсе правілы былі таксама выкананыя.

«Пры загрузцы аўтамабіляў на эстакадзе стаіць наш ветэрынарны лекар, які выпісвае ветэрынарныя сведчанні і аглядае кожную тушу на прадмет яе пашкоджання або адступлення ад ДАСТу, правяраецца наяўнасць кляйма, ягоная выразнасць. Гэта значыць, такога, каб якая-небудзь туша была без кляйма ці дрэнна заклеймаваная, быць не можа», - канстатаваў ён.

Пасля таго, як аўтамабіль вярнуўся на мясакамбінат, камісія прадпрыемства агледзела паўтушы, пераканалася ў правільнасці клеймавання, афармлення дакументаў. Партыя была адпраўленая паўторна і паспяхова прайшла кантроль расейскага боку.

«Мы зацікаўленыя, каб нашая прадукцыя пастаўлялася на экспарт, таму выконваем усе нормы і правілы. Да гэтага ніякіх прэтэнзій да нас не было», - падкрэсліў Рычард Стэфановіч.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках