30 красавiка 2024, aўторак, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідара АГП будуць судзіць за плакат «Je suis Charlie»

4
Лідара АГП будуць судзіць за плакат «Je suis Charlie»

Улады дэманструюць свой страх перад усялякімі акцыямі салідарнасці, мяркуе палітык.

Сёння лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку выклікалі ў РУУС Цэнтральнага раёна Менска з нагоды акцыі з плакатамі «Je suis Charlie» каля пасольства Францыі 11 студзеня. Палітык даў charter97.org інтэрв'ю адразу пасля візіту ў міліцыю.

- Так, справу ўжо «скляпалі» - там ужо ёсць усё, лісток да лістку, - кажа лідар АГП. - У мяне сёння ўзялі толькі пісьмовае тлумачэнне, ці напраўду 11 студзеня я ўдзельнічаў у акцыі салідарнасці з французскімі журналістамі. Я пацвердзіў гэта, а таксама той факт, што трымаў у руках плакат «Je suis Charlie». Напісаў сваё бачанне сітуацыі, але адмовіўся нешта распавядаць пра іншых удзельнікаў акцыі каля будынку амбасады.

- І што вы напісалі ў тлумачальнай?

- Я напісаў, што вядома ж, не згодны з самім пратаколам правапарушэння, аб тым, што мяркую, што самі рэпрэсіі супраць удзельнікаў акцыі салідарнасці - гэта амаральна і з'яўляецца праявай палітычнай шызафрэніі. Чакаю позву ў суд.

Інфармацыю, дарэчы, улады запазычылі як раз на сайце charter97.org і на маёй старонцы ў «Фэйсбуку».

- Што вам пагражае?

- Гэта адміністрацыйны кодэкс, таму альбо штраф, альбо арышт. Нельга выключаць ні Акрэсціна, ні штрафныя санкцыі, бо цягам года гэта ўжо не першае маё правапарушэнне. Так што, тут можа быць усё што хочаш.

- Адкуль такая агрэсіўная рэакцыя на акцыю салідарнасці з французскімі журналістамі?

- Гэта ўсё праява страху ўлад. Чаго ўлады хочуць менш за ўсё, дык гэта дапусціць хоць нейкія камунікацыі або праявы вулічнай дэмакратыі, калі людзі перастаюць баяцца. Іх задача цяпер - магчыма, паменшыць колькасць рэпрэсій, але затое павысіць іх якасць. Рэпрэсіі цяпер могуць насіць кропкавы і паказальны характар. І тут як раз ідзе барацьба: альбо ўлада, пабудаваўшы вось такія «калідоры», прымусіць нас па іх хадзіць, альбо мы будзем змагацца для таго, каб хоць на паўцагліны гэтыя калідоры з кожным годам станавіліся ўсё шырэйшымі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках