28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія міліцыянты дапамагалі расейцу ліквідаваць канкурэнта ў бізнэсе

1
Беларускія міліцыянты дапамагалі расейцу ліквідаваць канкурэнта ў бізнэсе

У Расеі асуджаны мужчына, які з дапамогай беларускіх праваахоўнікаў спрабаваў ліквідаваць свайго канкурэнта ў бізнэсе.

Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

"Адной са спраў, распачатых цягам першых дзён функцыянавання Следчага камітэта (студзень 2012 года), была крымінальная справа ў дачыненні да службовых асоб Клімавіцкага РАУС і следчага РАСК. Яна з'явілася адным з яскравых прыкладаў якаснага ўзаемадзеяння ўсяго сілавога блока, а таксама паказала высокі прафесіяналізм следчых галоўнай управы ў расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта. Нягледзячы на супрацьдзеянне абвінавачаных, доказы былі атрыманыя следствам у поўным аб'ёме, пакрокава адноўленыя дзеянні злачынцаў. Падчас разгляду акалічнасцяў справы следчыя ўсталявалі і заказчыка злачынства - 36-гадовага расейца Уладзіміра Рухлова", - адзначыла Юлія Ганчарова.

Мужчына рукамі беларускіх праваахоўнікаў спрабаваў ліквідаваць свайго канкурэнта ў бізнэсе ў сферы рыэлтарскіх паслуг. Матэрыялы ў дачыненні да яго былі перададзеныя Следчым камітэтам Беларусі калегам з Расеі. Праца беларускіх следчых скончылася пастановай абвінаваўчага прысуду тром асобам - супрацоўнікам міліцыі і следчаму. Былы начальнік Клімавіцкага РАУС Аляксандр Арцёменка атрымаў 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, двое іншых фігурантаў крымінальнай справы былі прысуджаныя да 8 і 9 гадоў пазбаўлення волі.

Праца следчай управы Следчага камітэта Расеі Бранскай вобласці сёння таксама скончылася вынясеннем абвінаваўчага прысуду Рухлову Клінцоўскім судом Бранскай вобласці. Заказчык злачынства прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч.4 арт.33, п. "У" ч.3 ст.286 КК РФ (падбухторванне да перавышэння службовай асобай сваіх службовых паўнамоцтваў, учыненага з прычыненнем цяжкіх наступстваў) і ч.1 арт .222 КК РФ (незаконнае набыццё, захоўванне, перавозка і перадача выбуховага рэчыва) і атрымаў 7 гадоў пазбаўлення волі. Прысуд пакуль не ўвайшоў у законнае дзеянне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках