28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Freedom House: Беларусь - «найгоршая з найгоршых» у рэйтынгу свабоды

13
Freedom House: Беларусь - «найгоршая з найгоршых» у рэйтынгу свабоды

Беларусь у адным шэрагу з Суданам і Кітаем.

У штогадовай справаздачы Freedom House Беларусь аднесеная да групы краін «найгоршыя з найгоршых» у дачыненні да палітычных і грамадзянскіх свабодаў нароўні з Кітаем, Туркменістанам, Узбекістанам, Суданам і шэрагам афрыканскіх дэспатый.

Індэкс свабоды Беларусі складае - 6,5, індэкс палітычных свабодаў - 7, індэкс грамадзянскіх свабодаў - 6, паведамляе «Радыё Свабода».

Расея і Казахстан аднесеныя да ліку «несвабодных краін». У Расеі гэтыя індэксы складаюць адпаведна 6,6 і 6 у Казахстане 5,5, 6 і 5. Усе іншыя суседзі Беларусі акрамя Расеі аднесены да свабодных краін: Польшча (1,1,1) Літва (1,1,1), Латвія (2,2,2), Украіна (3,3,3).

Расейскае ўварванне ва Украіну нанесла ў 2014 годзе зруйнавальны ўдар па дэмакратыі, гаворыцца ў штогадовым даследаванні міжнароднай няўрадавай арганізацыі Freedom House.

Міжнародная арганізацыя, якая базуецца ў ЗША, праводзіць даследаванні для падтрымкі дэмакратыі, палітычных свабодаў і правоў чалавека, адзначае, што тэракты і агрэсіўныя дзеянні аўтарытарных рэжымаў павялічылі «грэбаванне дэмакратычнымі стандартамі» амаль ва ўсіх рэгіёнах свету.

Адным з найгоршых узораў аўтары дакладу называюць «ўварванне Расеі ва Украіну, у тым ліку прамы захоп і анэксію Крыму».

Кажучы пра Украіну, даследчыкі адзначаюць, што станоўчыя зрухі, «звязаныя з адлучэннем ад улады карумпаванага прэзідэнта Віктара Януковіча», нівеліраваныя расейскай анэксіяй Крыму і ўзброеным супрацьстаяннем урадавых сіл і сепаратыстаў на ўсходзе краіны, якіх падтрымлівае Расея.

Украіна ў дакладзе ацэненая як «часткова свабодная» краіна. Што тычыцца акупаванага Расеяй Крыму, то сітуацыя ў ім ацэненая як «трохі лепшая», чым у Туркменістане і Узбекістане, якія сярод лідараў у ліку «несвабодных» краін.

Freedom House - міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая праводзіць даследаванні для падтрымкі дэмакратыі, палітычных свабодаў і правоў чалавека. Арганізацыя стала вядомай дзякуючы даследаванням стану палітычных і грамадзянскіх свабодаў, якія пачалі праводзіцца з 1978 года.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках