28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Літвы: Стасункі з РФ палепшацца пасля заканчэння вайны ва Украіне

5
Прэм'ер Літвы: Стасункі з РФ палепшацца пасля заканчэння вайны ва Украіне

Стасункі Літвы і Расеі палепшацца тады, калі Масква будзе прытрымлівацца менскіх дамоўленасцей і ва Украіне запануе мір.

Пра гэта ў інтэрв'ю Deutsche Welle сказаў прэм'ер-міністр Літвы Альгірдас Буткявічус.

З ягоных слоў, Літва спрабавала падтрымліваць з Расеяй дружалюбныя, узаемавыгадныя і канструктыўныя стасункі.

«На жаль, жыццё дэманструе, што Крэмль праводзіць агрэсіўную палітыку, праблемы развязваюцца з дапамогай сілы і ціску, пра што сведчыць анэксія Крыма Расеяй, а таксама варожая прапаганда, якую яна праводзіць», - адзначыў ён.

«Што ж датычыцца нашых будучых стасункаў з Расеяй, то яны палепшацца тады, калі Масква будзе прытрымлівацца менскіх дамоўленасцей, а сітуацыя ва Украіне пачне вяртацца ў мірнае рэчышча», - дадаў літоўскі прэм'ер.

Са слоў Буткявічус, абвешчанае Расеяй харчовае эмбарга на пастаўкі з ЕЗ паўплывала на эканоміку Літвы, але ў значна меншай ступені, чым таго чакалі ў краіне.

Як адзначыў ён, Літве атрымалася за даволі кароткі тэрмін наладзіць гандлёвыя стасункі з іншымі краінамі.

«За даволі кароткі тэрмін нам удалося змяніць кірунак літоўскага экспарту. На карце экспарту і інвестыцый Літвы з'явіліся новыя краіны Азіі і Афрыкі», - сказаў Буткявічус.

З ягоных слоў, нават калі б Расея не зачыніла свой рынак, у Літвы ўсё роўна былі б страты праз абясцэньванне рубля.

Фота: Alfa.lt

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках