2 траўня 2024, Чацвер, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зінаіда Бандарэнка: Расейская тэлевізія распальвае міжнацыянальную варожасць у Беларусі

22
Зінаіда Бандарэнка: Расейская тэлевізія распальвае міжнацыянальную варожасць у Беларусі

Крамлёўскія прапагандысты нацкоўваюць людзей адзін на аднаго і парушаюць законы Беларусі.

Пра гэта заявіла народная артыстка Зінаіда Бандарэнка, якая выступіла з прапановай да ўладаў краіны зачыніць найбольш «агрэсіўна-хлуслівыя і распальваючыя міжнацыянальную варожасць» расейскія тэлеканалы і праграмы. Яе падтрымалі рэжысёр папулярнай у 90-х моладзевай тэлепраграмы «Крок» Уладзімір Міхарскі і першы дэмакратычна абраны мэр Слаўгарада Фелікс Шкірманкоў, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Расейскія навіны, грамадска-палітычныя праграмы настолькі агрэсіўныя, што натраўліваюць людзей адзін на аднаго, распальваюць міжнацыянальную варожасць. Таму мая прапанова - «пачысціць» усе расейскія каналы, як гэта зрабіла Украіна, як вымушаныя былі ў свой час зрабіць краіны Балтыі. Тым больш нашы беларускія тэлеканалы - як мясная салянка з расейскім начыннем. Але адлегласць ад сусветнага інфармацыйнага поля змушае нашага масавага гледача «ўбіраць» інфармацыйную рускасць, якую рэтранслюе Беларусь. Прынамсі, дзяржаўныя тэлепраграмы таксама не бліскаюць талерантнасцю, але не да такой жа ступені», - сказала Зінаіда Бандарэнка.

Нагадаем, нядаўна старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька заявіў, што ніколі не будзе забараняць расейскія каналы і асудзіў такую пастанову, прынятую ўладамі Украіны.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках