29 красавiка 2024, панядзелак, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты на «Камароўцы»: Шклянка маслякоў - 30 тысяч, сушаныя баравікі - 300

6

Што можна купіць на Камароўскім рынку за 100 тысяч рублёў?

«Комсомольская правда в Беларуси»/a> зрабіла закупку сезонных прадуктаў. З прыходам восені раніцай на рынку людзей стала менш. Паўнавартасная чарга ёсць толькі ў адным месцы: ля прылаўка, дзе ўсё прадаюць адным коштам.

ФОТА: Дар'я Пуцейка

- Алё, я тут у чарзе, - раіцца жанчына праз тэлефон. - Тут усё па 10 тысяч прадаюць. Не ведаю, браць-не браць? Ёсць кветкавая капуста, лімоны, перцы... Танна, у іншых месцах лімоны па 35. Але яно як быццам дустам пакрытае.

ФОТА: Дар'я Пуцейка
ФОТА: Дар'я Пуцейка
ФОТА: Дар'я Пуцейка

Зусім побач - цэлы шэраг найпрыгажэйшых глянцавых яблыкаў. Кошты - ад 10 да 16 тысяч: бел-зялёная антонаўка па 10-15, амаль бардовы «Імант» - па 13-15, ружовая «Слава пераможцу» - па 16.

- Бярыце больш, - сыпле яблыкі мужчына-прадавец. - 14 600 за ўсё атрымалася. Яшчэ «Ліголь» раю, яны цвёрдыя, сакавітыя - м-м-м!

Грушы - блізу 25 тысяч: «Канферэнцыя» па 20, «бэры» па 30. За вядро брусніц (блізу трох літраў) просяць 150 тысяч, за літр журавін - 30-40 тысяч.

- Журавіны лепельскія, - распавядае прадавачка пакупніцы. - У мяне і лясныя ёсць, і садовыя. Садовыя больш буйныя і прыгажэйшыя, але ў лясных вітамінаў больш.

ФОТА: Дар'я Пуцейка

Кавуны (цяпер прывозяць гатунак «Халадок») каштуюць 5000, дыні - 12. Літаральна на пару тысяч танней, чым улетку. Гранаты, якія два тыдні таму прадавалі па 110 тысяч, а тыдзень таму па 70, дзе-нідзе можна знайсці і за 45, адным коштам з авакада. Вельмі шмат вінаграду: і зялёнага, і ружовага, і сіняга, і малдаўскага, і армянскага, і з костачкамі, і без - ад 20 да 35 тысяч.

ФОТА: Дар'я Пуцейка

Баклажаны з мінулага тыдня скінулі 5000: кіло каштуе 10 000. Перцы - па 11, дайкон - па 18. Галоўка часнаку з Пухавічаў каштуе 8 тысяч. кошты цыбулі могуць адрознівацца ў 10 разоў: белая салатная каштуе 65 тысяч, звычайная рэпчатая - 5900. Бульбачку можна купіць па 6 («Уладар»), можна па 3800 («Адрэта» або «Журавінка»). Кіло морквы - ад 5900 да 12000. Кошты памідораў і агуркоў амаль аднолькавыя - 16900 і 15800. Чэры з Пінска, зрэшты, абыдуцца амаль удвая даражэй: па 30 тысяч. Пучок радыскі - 25 тысяч.

ФОТА: Дар'я Пуцейка

О, грыбоў трэба ўзяць - цяпер жа самы сезон!

- Колькі іх тут? - Бярэм самы маленькі пакуначак сушаных белых за 50 тысяч.

- Грамаў трыццаць, - мяркуе прадавец. - Можаце ўзяць нітку. Трыста тысяч каштуе, там пад трыццаць грыбоў будзе.

Ой, дарагія баравікі.

- Купіце ў мяне маслякі? Шклянка - 30 тысяч, вялікае вядро - 300.

Купляем маслякі, на капялюшыкі якіх наліпла лясная ігліца, і ўзважваем: 100 тысяч - 2 800 грамаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках