29 красавiка 2024, панядзелак, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея прыпыняе бязвізавы рэжым з Турцыяй

18
Расея прыпыняе бязвізавы рэжым з Турцыяй
Фота: АР

З 1 студзеня 2016 Расея прыпыняе дзеянне бязвізавага рэжыму з Турцыяй.

Пра гэта, як паведамляе РІА «Новости», заявіў 27 лістапада кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў.

«Кіраўніцтвам РФ прынятая пастанова прыпыніць бязвізавы рэжым, які цяпер дзейнічае паміж Расеяй і Турэцкай Рэспублікай. Гэтая пастанова ўвойдзе ў дзеянне з 1 студзеня наступнага года», - заявіў Лаўроў на прэс-канферэнцыі паводле вынікаў перамоў са сваім сірыйскім калегам Валідам Муалемам.

Міністр дадаў, што «гэта не надуманая пагроза». «Наадварот, гэтыя пагрозы цалкам і цалкам рэальныя, мы з усёй адказнасцю паведамляем пра гэта», - адзначыў ён.

Нагадаем, што 24 лістапада ВПС Турцыі збілі расейскі Су-24 каля мяжы з Сірыяй. Расейскі вайсковы самалёт парушыў дзяржаўную мяжу Турцыі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках