3 траўня 2024, Пятніца, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд затрымаў 135 тон садавіны, адпраўленай з Беларусі

6
Рассельгаснагляд затрымаў 135 тон садавіны, адпраўленай з Беларусі

Сем фур з садавінай, адпраўленыя з Беларусі, не прапусцілі ў Расею.

Аўтамабілі затрымалі 1 снежня супрацоўнікі Рассельгаснагляду падчас супольных мерапрыемстваў з праваахоўнымі органамі Пскоўскай вобласці ў фітасанітарным кантрольным пункце вёскі Далосцы (Себежскі раён Пскоўскай вобласці). Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ва ўправе Рассельгаснагляду Цвярской і Пскоўскай абласцей.

Краінамі паходжання партый падкаранціннай прадукцыі былі заяўленыя ПАР, Марока, Бразілія і Македонія. Агульная вага затрыманай прадукцыі склала больш за 135 тон.

Пададзеныя фітасанітарныя сертыфікаты накіраваныя на пацвярджэнне сапраўднасці ў кампетэнтныя органы пералічаных краін.

Да атрымання адказу і прыняцця пастаноў аб затрыманых партыях аўтатранспартныя сродкі будуць знаходзіцца на фітасанітарным кантрольным пункце вёскі Далосцы.

Рассельгаснагляд неаднаразова ўказваў на факты, якія дазваляюць зрабіць выснову аб тым, што суправаджэнні падкаранціннай прадукцыі, якая паступае ў Расею з беларускімі рээкспартнымі сертыфікатамі з дадаваннем падробленых фітасанітарных сертыфікатаў больш дзясятка краін, носяць сістэмны характар. У кастрычніку 2015 установа выявіла новыя незаконныя схемы завозу забароненай расліннай прадукцыі з Еўразвязу. Яна нібыта пастаўлялася транзітам праз Расею з Беларусі ў Казахстан і рэалізоўвалася на расейскай тэрыторыі. У незаконных пастаўках была задзейнічаная Галоўная дзяржаўная інспекцыя насенняводства, каранціну і аховы раслін Беларусі.

У лістападзе кіраўнік установы назваў нашу краіну каналам пранікнення кантрабанды.

Расейскія санітарныя службы маюць прэтэнзіі да беларускага боку не толькі ў плане рээкспарту, але і якасці ўласна беларускай прадукцыі. У харчовых таварах, якія паступілі ў Маскоўскую вобласць, толькі ў гэтым годзе ў 36 з 327-мі пробаў выяўленыя парушэнні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках