3 траўня 2024, Пятніца, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Славаччына аспрэчыла ў судзе квоты ЕЗ на размяшчэнне мігрантаў

Славаччына аспрэчыла ў судзе квоты ЕЗ на размяшчэнне мігрантаў
Фота: Reuters

Славаччына звярнулася ў Еўрапейскі суд з пазовам аб прызнанні несапраўднай пастановы Еўразвязу аб размеркаванні 120 тысяч уцекачоў.

Прэм'ер Роберт Фіцо назваў квоты на мігрантаў бессэнсоўнымі, паведамляе РБК.

«Мы патрабуем, каб суд прызнаў пастанову аб увядзенні абавязковых квотаў несапраўднай, - сказаў ён журналістам. - Я ўважаю гэтыя квоты за бязглуздыя і тэхнічна невыканальныя. Нашы словы апраўданыя, квоты пацярпелі фіяска».

У канцы верасня Еўразвяз прыняў план размеркавання 120 тысяч уцекачоў сярод чальцоў ЕЗ. Квоты на мігрантаў залежаць ад шэрагу параметраў, у тым ліку ад аб'ёму эканомікі і колькасці насельніцтва.

Крызіс з уцекачамі ў Еўрапейскім Звязе ўзнік у пачатку 2015 у сувязі са шматразовым павелічэннем плыні нелегальных мігрантаў з краін Паўночнай Афрыкі, Блізкага Усходу і Паўднёвай Азіі, якія ратуюцца ў тым ліку і ад ваенных дзеянняў. Шэраг палітыкаў і экспэртаў звязваюць яго з негатоўнасцю краін супольнасці да прыёму і размеркавання вымушаных перасяленцаў.

Міграцыйны крызіс з'яўляецца найбуйнейшым у Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны. Са студзеня да кастрычніка 2015 г у дзяржавах - чальцах ЕЗ было зарэгістравана больш за 700 тысяч людзей, якія шукаюць прытулак.

Шэраг краін супольнасці заявілі пра неабходнасць больш жорсткага міграцыйнага заканадаўства і ўзмацнення кантролю на вонкавых і ўнутраных межах ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках