28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў: Расея не давала абяцанняў вызваліць лётчыцу Саўчанку

16
Пяскоў: Расея не давала абяцанняў вызваліць лётчыцу Саўчанку

Расейскі бок заяўляе, што «нічога не абяцаў».

Пытанне аб вызваленні ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі сапраўды ўздымалася прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам у Менску падчас сустрэчы ў «нармандскім фармаце», аднак расейскі бок не даваў ніякіх запэўненняў.

Пра гэта паведаміў «Інтэрфаксу» ў пятніцу прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Так Пяскоў пракаментаваў заяву Парашэнкі пра тое, што падчас сустрэчы ў «нармандскім фармаце» ён ўздымаў пытанне аб вызваленні лётчыцы і «быў праінфармаваны, што гэта павінна быць зроблена пасля завяршэння медыцынскай экспертызы і папярэдніх высноў следства».

«Сапраўды, украінскім бокам на саміце ўздымалася тэма Саўчанкі. Ніякіх запэўненняў з расейскага боку на гэты конт давацца не магло. У дачыненні да Саўчанкі вядуцца следчыя дзеянні, ступень яе вінаватасці або невінаватасць вызначыць суд», - сказаў прэс-сакратар прэзідэнта РФ.

Ён таксама пацвердзіў, што прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель «сапраўды выказваліся на сустрэчы ў Менску за вызваленне Саўчанкі». , - падкрэсліў Пяскоў.

Пасля заявы Парашэнкі абарона Саўчанкі, якая арыштаваная паводле абвінавачвання ў дапамаганні забойства расейскіх журналістаў, заявіла, што яна, магчыма, уключаная ў спіс на абмен палоннымі. Пасля адвакат Марк Фейгін паведаміў, што гэта, хутчэй за ўсё, не так.

На думку адваката Фейгіна, лётчыцу наўрад ці вызваляць бліжэйшым часам і яе крымінальная справа будзе доўжыцца. «Цяпер у нас следства падыходзіць да канца, і, хутчэй за ўсё, будзе суд, так што ўсе працэсуальныя фармальнасці будуць выкананыя», - сказаў абаронца. Ён дадаў, што для высвятлення сітуацыі ў дачыненні да Саўчанкі неабходныя заявы расейскіх афіцыйных асоб.

Паводле версіі следства, расейскія журналісты Ігар Карнялюк і Антон Валошын нібыта былі забітыя 17 ліпеня 2014 г. з наводкі Саўчанкі, якая пазней была затрыманая на мяжы з Расеяй, куды адправілася пад выглядам уцякачкі. Сваю віну яна адмаўляе. Саўчанка і яе адвакаты сцвярджаюць, што яе скралі на тэрыторыі Луганскай вобласці і даставілі ў Расею.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках