28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка патрабуе зганяць у «Раўбічы» па тысячы чалавек штодня

36
Лукашэнка патрабуе зганяць у «Раўбічы» па тысячы чалавек штодня

Дыктатар патрабуе напаўняльнасці Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі ў зімовых відах спорту «Раўбічы».

Падчас наведвання цэнтра дыктатару далажылі аб выкананні ягоных даручэнняў у рэканструкцыі і здачы ў эксплуатацыю спартовых аб'ектаў. Прынамсі, у 2010-2014 гадах тут былі рэканструяваныя акрабатычны схіл для фрыстайла, медыка-аднаўленчы цэнтр, лыжа-ролерная траса, біятлонны стадыён і стрэльбішча, інжынерныя сеткі і кацельня, а таксама агулам праведзенае добраўпарадкаванне ўсяго комплексу, піша БелТА.

На працягу гэтага года будзе ўведзеная ў эксплуатацыю футбольнае поле з універсальным пакрыццём для хакея на траве, тэніса, футбола, у 2016 годзе запланаванае заканчэнне будаўніцтва крытага басейна і гатэля.

«Чаму не займаюцца спартоўцы? - пацікавіўся ён у дырэктара цэнтра Андрэя Асташэвіча, - я сюды сродкі ўкладваў у цяжкія часы не для таго, каб вы хадзілі рукі склаўшы.

Я папярэджваў: аптымізуйцеся! Калі вы хочаце мець добрыя заробкі, гэта не за кошт падвышэння кошту трэніровак для спартоўцаў ці людзей, якія прыходзяць сюды займацца, што вы з іх шкуру лупіце. А нічога не злупіце - проста людзі сюды не пойдуць. І тыя мільярды, якія мы ўклалі сюды, будуць стаяць помнікам, пакуль не разбурыцца».

«Тут кожны дзень, я вас папярэджваю, павінны тысячы чалавек быць, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Вы проста абібокі! І майце на ўвазе: для вас пачаўся новы этап з 1 студзеня гэтага года. Павінен быць вынік. Для гэтага ёсць усё».

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках