28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Моўчан падаў у суд на групу Naka

8

Вярхоўны суд Беларусі распачаў справу паводле пазову кампазітара Алега Моўчана ў дачыненні да спявачкі Анастасіі Шпакоўскай.

Спявачка атрымала судовую позву ў Вярхоўны суд, якая датуецца 9 лютым разам з копіяй заявы кампазітара, у якой ён заяўляе аб парушэнні яго выключнага права на аб'ект аўтарскага права. Гаворка ідзе пра кампазіцыю «Малітва» на словы Янкі Купалы і музыку Алега Моўчана, уласную версію якой гурт Naka падрыхтаваў для праекта «Re: Песняры», які стварыў партал Tuzin.fm да 45-годдзя ансамбля «Песняры».

Сутнасць канфлікту ў тым, што Моўчан не прыняў варыянт групы Naka і забараніў выкарыстоўваць трэк. Песня не ўвайшла ў фінальную зборку, але была выкананая на канцэрце-прэзентацыі ў клубе «Re: Public» 12 верасня 2014 года. Спявачка перад яе выкананнем патлумачыла сітуацыю і сказала, што выканае яе ўсяго адзін раз - у знак павагі да творчасці «Песняроў» і Янкі Купалы.

Арганізатар канцэрту і прадзюсер праекта «Re: Песняры» Сяргей Будкін аплаціў праз Цэнтр абароны інтэлектуальнай уласнасці прадугледжанае законам аўтарскае ўзнагароджанне за публічнае выкананне гэтага і іншых твораў, што прагучалі ў той вечар. Але Моўчан ўсё роўна абвясціў пра свой намер падаць у суд. Першапачаткова прэтэнзіі выстаўляліся да арганізатараў канцэрту. Моўчан адмовіўся ад прапанаванай яму сумы ў 2,5 мільёна беларускіх рублёў (столькі склаў чысты прыбытак з канцэрту) і вызначыў памер шкоды, нанесенай яму ў выніку выканання «Малітвы», у 57 мільёнаў беларускіх рублёў. Пасля абмену прапановамі аб добраахвотным урэгуляванні спрэчкі, бакі не сышліся ні на чым і сітуацыя на некаторы час проста завісла ў паветры.

Як цяпер высветлілася, Моўчан рыхтаваў новую заяву - цяпер ужо ў адрас непасрэдна Анастасіі Шпакоўскай. Ад падачы ў суд на арганізатараў праекта «Re: Песняры» ён адмовіўся. Кампазітар сцвярджае, што музыкі сказілі яго мастацкую задуму, парушылі яго аўтарскія правы і патрабуе кампенсацыі ў памеры 18 млн рублёў. Судовая калегія ў справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага суда запрашае кампазітара і спявачку на размову, якая прызначаная на 19 лютага. Справу вядзе суддзя Іна Цысік.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках