29 красавiка 2024, панядзелак, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent перавысіў $55 за барэль

4
Кошт нафты Brent перавысіў $55 за барэль

Нафта гатунку Brent падаражэла 2 лютага да 55,39 даляраў за барэль.

Імклівы рост пачаўся а 12:00 паводле менскага часу ад пазіцый 51,60 даляраў за барэль, піша «Карэспандэнт».

На 14:15 на Маскоўскай міжбанкаўскай валютнай біржы кошт нафты маркі Brent з пастаўкай у сакавіку быў $54,58 за барэль. На навінах аб падвышэнні коштаў нафты біржавы курс даляра абрынуўся а 14:17 да 68,72 расейскіх рублёў. Максімальны кошт амерыканскай валюты на сённяшніх таргах дасягаў 70,509 рублёў.

На таргах лонданскай біржы ICE кошт нафты маркі Brent з пастаўкай у сакавіку перасягнуў 55 даляраў за барэль.

Як раней паведамлялася, сусветныя кошты нафты дэманструюць негатыўную дынаміку ў панядзелак пасля імклівага росту ў пятніцу на фоне скарачэння колькасці буравых установак у ЗША да мінімуму за пяць гадоў, сведчаць звесткі таргоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках