29 красавiка 2024, панядзелак, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маршрутка ў Кіеве каштуе ўдвая танней, чым у Менску

18
Маршрутка ў Кіеве каштуе ўдвая танней, чым у Менску

Улады Кіева дазволілі цэламу шэрагу транспартных прадпрыемстваў падвысіць кошты праезду ў маршрутным таксі.

Такім чынам ужо бліжэйшым часам праезд у кіеўскай маршрутцы будзе каштаваць 6 грыўняў замест цяперашніх 4-5 грыўняў. Фактычна, ёсць інфармацыйная нагода для параўнання кошту маршруткі ў Кіеве з коштам аналагічнай паездкі ў Менску. І вынік, як можна здагадацца, не на карысць беларускіх уладаў і транспартных кампаній, піша АФН.

Пры курсе 16,15 грыўняў за даляр, новы кошт складзе ўсяго 37 цэнтаў за праезд. У Менску пры курсе 15450 праезд у маршрутцы абыдзецца ў 12 тысяч рублёў або 79 цэнтаў, што ў 2,16 разы даражэй, чым у Кіеве.

Пры гэтым, літр дызельнага паліва на АЗС Украіны ў сярэднім каштуе $1.02 за літр (16,50 грыўняў). За нафтапрадукты і нафту Украіна плаціць рынкавым коштам.

У Беларусі, якая за нафту для ўнутранага спажывання плаціць значна танней за сусветны кошт, літр дызельнага паліва каштуе 12300 рублёў або 79 цэнтаў, што на чвэрць танней, чым у Кіеве.

Адказ на пытанне «Чаму пры больш танным дызельным паліве праезд у менскай маршрутцы каштуе больш чым удвая даражэй, чым маршрутка у Кіеве?» будзе наступны «Таму што вельмі грошы патрэбныя».

Гэта да слова аб прывабнасці бізнэсу і варункаў працы ў Беларусі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках