7 траўня 2024, aўторак, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія гатова адправіць міратворцаў ва Украіну

3
Латвія гатова адправіць міратворцаў ва Украіну

Узброеныя сілы Латвіі гатовыя зрабіць унёсак у міратворчую аперацыю ЕЗ ва Украіне, калі адпаведныя пастановы прымуць Рада бяспекі ААН і латвійскі Сойм.

Пра гэта сказаў міністр абароны Райманд Веёніс, паведамляе rus.DELFI.lv.

Веёніс праз сваю дарадцу Аю Якубоўскі сказаў, што ўважае за магчымае ўрэгуляванне крызісу на ўсходзе Украіны толькі дыпламатычным шляхам, а за ягоную перадуму - выкананне менскіх пагадненняў.

"Міратворчыя місіі могуць быць толькі адным з інструментаў, які можа дапамагчы развязаць сітуацыю", - сказаў Веёніс, нагадаўшы, што ва Украіне ўжо знаходзяцца прадстаўнікі АБСЕ, у тым ліку, і з Латвіі, якія выконваюць задачы назіральнікаў.

Нагадаем, 18 лютага Рада нацыянальнай бяспекі і абароны ўхваліла зварот Украіны да ААН і Еўразвязу аб увядзенні міратворцаў на тэрыторыю краіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках