28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў: Расея блакуе пастанову пра перакрыццё мяжы ў Данбасе

22
Турчынаў: Расея блакуе пастанову пра перакрыццё мяжы ў Данбасе

Калі б мяжа была пад кантролем Украіны, сепаратысты б не пратрымаліся і некалькіх тыдняў.

Пра гэта сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў заявіў падчас агляду выставы «Прысутнасць» у Кіеве на Міхайлаўскай плошчы.

«Усе расейска-тэрарыстычныя групоўкі, якія знаходзяцца на захопленай тэрыторыі, разумеюць, што як толькі будзе перакрытая мяжа, яны не пратрымаюцца і некалькіх тыдняў, таму Расея ўсяляк блакуе разгляд і прыняцце гэтай пастановы», - сказаў Турчынаў.

Ён адзначыў, што перакрыццё мяжы - гэта першая задача, якая павінна быць развязаная, «у тым ліку з удзелам міратворчых падраздзяленняў». «Без гэтага агрэсія будзе перманентнай», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках