У менскім метро пералічаць пасажыраў
25- 23.02.2015, 17:40
- 15,095
11 сакавіка ў метро правядуць абследаванне пасажырапатокаў з дапамогай квіткоў.
Супрацоўнікі «Менскага метрапалітэна» пры ўваходзе на станцыю выдадуць кожнаму пасажыру рэгістрацыйны квіток, на якім значацца нумар станцыі і парадкавы нумар. Пры выхадзе квіток трэба будзе здаць, паведамляе БелТА.
Такое суцэльнае вывучэнне пасажырапатокаў праводзіцца з мэтай удасканалення графіка руху цягнікоў, вызначэння сярэдняй далёкасці паездкі пасажыраў, інтэнсіўнасці пасажырапатокаў на ўсіх участках ліній метрапалітэна. Акрамя таго, адна з важных мэтаў абследавання - рэгістрацыя колькасці пасажыраў, якія карыстаюцца перасадачным вузлом «Кастрычніцкая» - «Купалаўская».
Кіраўніцтва Менскага метрапалітэна просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да магчымых кароткачасовых затрымак на ўваходзе і выхадзе.