28 красавiка 2024, Нядзеля, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ісламісты выкралі 90 сірыйскіх хрысціян

4
Ісламісты выкралі 90 сірыйскіх хрысціян

Баевікі «Ісламскай дзяржавы» (ІД) выкралі прынамсі 90 хрысціян на паўночным усходзе Сірыі.

Як паведаміла электронная версія газеты Daily Star, закладнікі былі захопленыя ў мястэчку Тэль-Ахмар на захад ад правінцыйнага цэнтра Эль-Хасіка (612 км ад Дамаска). Мяркуецца, што яны маглі быць адпраўленыя ў горад Рас-эль-Айн на мяжы з Турцыяй, які кантралююць банды ІД, піша ТАСС.

У нядзелю паступілі паведамленні аб расправе, якую экстрэмісты ўчынілі над выхадцамі з асірыйскай суполкі ў ваколіцах горада Тэль-Тамер. Яе ахвярамі сталі дзясяткі чалавек. Сотні асірыйцаў збеглі ў суседнія раёны, якія знаходзяцца пад абаронай сірыйскага войска і курдаў.

Паводле звестак тэлеканала «Аль-Манар», баевікі ІД спалілі дзве старажытныя хрысціянскія царквы, а таксама дзясяткі дамоў у населеных пунктах Тэль-Хармуз, Тэль-Шамір, Тэль-Наср, Эль-Агайбеш, Тума-Ільдай і Эль-Хаўз.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках