29 красавiка 2024, панядзелак, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Руферы зрабілі выставу фотаздымкаў Менска з дахаў

3

На гэтым тыдні ў сталічнай установе «Дом Фішэра» праходзіць выстава незвычайных фатаграфій.

Іх зрабілі менскія руферы - бясстрашныя людзі, якім падабаецца бачыць горад з вышыні. Выстава будзе доўжыцца да 28 лютага.

Арганізатары падалі tut.by некаторыя фота, а таксама распавялі пра тое, якіх відэаролікаў з менскіх дахаў варта чакаць у 2015 годзе.

Адкрыццё выставы прайшло ў суботу, 21 лютага.

- Мы вядзем групу «ВКонтакте» «Дахі Менска». У супрацоўніцтве з «Домам Фішэра» наважылі правесці выставу. Абвясцілі, каб хлопцы слалі фота з дахаў, а мы адбярэм 30 лепшых, раздрукуем іх і размесцім для агульнага агляду. Астатнім, што не трапілі ў топ-30, сказалі, што яны могуць самі прынесці свае працы і таксама ўзяць удзел у выставе, што яны і зрабілі, - распавёў адміністратар групы руфер Ягор Штрыкер.

Сталічныя руфер не толькі абмяняліся фатаграфіямі, але і падзяліліся гісторыямі пра цікавыя краязнаўчыя знаходкі: даследчыкам дахаў трапляюцца незвычайныя ліфты і небанальныя лесвічныя пралёты. Арганізатары сустрэчы праверылі наведвальнікаў выставы на веданне горада. Самі руферы могуць адгадаць любы сталічны будынак з вышыні, так што захапленне дахамі часта перарастае ў захопленасць краязнаўствам.

Гэтая фатаграфія і ўсе наступныя пададзеныя арганізатарамі выставы «Менскія дахі». Гэтыя і многія іншыя працы яшчэ можна паспець убачыць на выставе.

- На самай справе колькасць руфераў не расце, а памяншаецца, - распавядае Ягор Штрыкер. - Годных дахаў становіцца менш. Адкрытыя аператыўна зачыняюцца работнікамі ЖЭСаў. Многія людзі, якія прыйшлі у нашу «сябрыну», паступова пачынаюць адыходзіць, таму што патрапіць на дах становіцца вельмі складана. Але мы стараемся тлумачыць людзям, што руфер - гэта не штосьці забароненае і злачыннае, гэта людзі, якія імкнуцца самі спазнаць прыгажосць горада і данесці яе да навакольных.

Прапануем зірнуць на Менск, якім яго бачаць сталічныя руферы. На здымках з выставы - самыя розныя куткі Менска: ад спальных раёнаў да цэнтральных кропак.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках