29 красавiка 2024, панядзелак, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бясплатная медыцына, кажаце?

44
Бясплатная медыцына, кажаце?

Пацыентаў просяць прыносіць на аперацыі свае пальчаткі, скальпель, ніткі і пластыр.

Дапамога ў раённых паліклініках у нас бясплатная, і за расходныя матэрыялы накшталт шпрыцаў, бінтоў і гумовых пальчатак грошай ніхто не бярэ. Таму чытачка «Комсомольской правды в Беларуси» з Гомеля была вельмі здзіўленая, калі лекар у паліклініцы уручыў ёй спіс неабходных для нескладанай аперацыі пакупак.

- Я звярнулася да хірурга ў паліклініку па месцы жыхарства для выдалення тлушчакоў, - распавядае Таццяна, - лекар напісаў, што мне варта набыць для яе правядзення: пальчаткі, скальпель, нітку для сшывання, лідакаін, пластыр... На ўсё пра ўсё я выдаткавала 26300 рублёў - сума фактычна нязначная, але чаму я павінна гэта ўсё набываць, калі Канстытуцыя і Закон «Аб ахове здароўя» надаюць мне права на бясплатнае медыцынскае абслугоўванне?

Дарэчы, абслугоўванне, то бок аперацыя, было для пацыенткі бясплатным. Як кажуць ва ўстанове аховы здароўя, Таццяна магла наогул нічога не купляць.

- Пацыентцы прапанавалі ўсяго толькі палепшаны варыянт расходных матэрыялаў для яе ж выгоды, - растлумачылі ў паліклініцы, у якую звярталася Таццяна, - улічваючы яе малады ўзрост, хацелася, каб наступствы выдалення атэромы (або тлушчакоў, як іх называюць у народзе) на перадплеччы засталіся незаўважнымі. А для гэтага лепш выкарыстоўваць больш тонкі скальпель і матэрыял для зашывання, што ёй і прапанавана было набыць. Калі б яна адмовілася купляць тое, што парэкамендавалі, аперацыю ўсё роўна б зрабілі - для гэтага ў нас ёсць усе магчымасці.

У Міністэрстве аховы здароўя пацвердзілі, што набыццё пацыентамі расходных матэрыялаў для медыцынскіх маніпуляцый не забараняецца. Але прымушаць вас набыць штосьці, вядома, ніхто не можа.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках