29 красавiка 2024, панядзелак, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР мяняюць назвы караблёў, каб пазбавіцца санкцый ААН

2
КНДР мяняюць назвы караблёў, каб пазбавіцца санкцый ААН

Паўночнакарэйская суднаходная кампанія Ocean Maritime Management Company памяняла назвы ўсіх сваіх суднаў, каб абыйсці санкцыі ААН.

Такая хітрасць шмат у чым растлумачвае паступленне ў краіну забароненай зброі, а таксама тавараў раскошы, якімі не грэбуе кіраўніцтва дзяржавы, што знаходзіцца ў цяжкім эканамічным становішчы. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе групы экспэртаў, якія адсочваюць сітуацыю з санкцыямі супраць Паўночнай Карэі, паведамляе AP. Прадстаўнікі КНДР у ААН не адказалі на пасланы з гэтай нагоды запыт. Рада Бяспекі ААН правядзе 26 лютага кансультацыі аб гэтым дакладзе, у якім таксама паведамляецца, што нягледзячы на рэзалюцыі Рады бяспекі Пхеньян захоўвае і спрабуе развіваць свае ядравыя і ракетныя праграмы, піша NEWSru.com.

Пасля таго, як адно з суднаў OMM было затрыманае летам 2013 года ў Панаме пры спробе нелегальна правезці зброю з Кубы, Арганізацыя Аб'яднаных Нацый у 2014 годзе ўвяла санкцыі супраць гэтай кампаніі, паведамляецца на сайце ААН. На борце затрыманага сухагруза "Чонг Чон Ганг", які паводле дакументаў перавозіў цукар, тады знайшлі два зенітныя ракетныя комплексы - З-75 "Дзвіна" і С-125 "Пячора", разабраныя на часткі дзевяць ракет СПА, два знішчальнікі МіГ-21, рухавікі для МіГ-15, станцыю навядзення ракет СНР-75, баявыя патроны і іншую зброю.

Аднак занесеная ў чорны спіс паўночнакарэйская кампанія неўзабаве не толькі перайменавала 13 з 14 сваіх суднаў, але і перадала іх у валоданне падстаўной фірме. Гэтыя дзеянні выявіліся эфектыўнымі - інфармацыя пра караблі цалкам знікла з базы Міжнароднай марской арганізацыі, што дазволіла 12 суднам стаяць, прышвартоўвацца або знаходзіцца паблізу замежных партоў, не асцерагаючыся затрыманняў і забароны на выхад у тэрытарыяльныя воды іншых дзяржаў. У дакладзе гаворыцца, што кампанія ОММ супрацоўнічае з грамадзянамі і арганізацыямі як мінімум з 10 краін: Бразіліі, Кітая, Егіпта, Грэцыі, Японіі, Малайзіі, Перу, Сінгапура, Тайланда і Расеі. Аўтары дакладу рэкамендуюць абнавіць спіс санкцый для ўсіх афіляваных з OMM 34 юрыдычных асоб, а таксама накласці забарону на плаванне 14 суднаў кампаніі.

Таксама ў дакладзе паведамляецца, што дыпламаты, чыноўнікі і гандлёвыя прадстаўнікі Паўночнай Карэі працягваюць адыгрываць ключавую ролю ў дастаўцы ў краіну забароненай зброі – прынамсі, неабходных для стварэння балістычных ракет кампанентаў. Экспэрты паказваюць, што не ўсе чальцы ААН выконваюць рэзалюцыю і некаторыя працягваюць заплюшчваць вочы на пастаўку калі і не зброі, то прадметаў раскошы ў Паўночную Карэю - часцяком такія ўгоды ўкладаюцца падчас дыпламатычных місій. Напрыклад, Кітай абвінавачвалі ў продажы абсталявання для шыкоўнага гарналыжнага курорта Масік Пасі, які адкрыўся ў КНДР у 2013 годзе. Аднак прадстаўнікі КНР заяўлялі, што спецыяльнай забароны на такія тавары няма і іх нельга ўважаць за прадметы раскошы, паколькі катанне на лыжах папулярнае сярод простых людзей. Таксама паўшчувалі і брытанцаў - яхта, чыя наяўнасць у Кім Чэн Ына было выяўленая таксама ў 2013 годзе, была вырабленая брытанскай кампаніяй Princess Yachts International, якая ніяк не пракаментавала гэтую інфармацыю.

Нагадаем, эмбарга супраць Паўночнай Карэі было ўведзенае ў выніку працягу распрацоўкі ёю ядравых праграм. Як заявіла рабочая група ў пытанні захавання санкцый, яшчэ нядаўна, у 2013-2014 гадах, абломкі трох паўночнакарэйскіх беспілотнікаў былі знойдзены ў Паўднёвай Карэі. Яны выкарыстоўваліся для даследавання паўднёвакарэйскіх вайсковых аб'ектаў, і пасля аналізу высветлілася, што сканструяваныя яны былі з замежных кампанентаў прынамсі шасці іншых краін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках