29 красавiка 2024, панядзелак, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белаўтазапчастка» да гэтага часу не выплаціла заробак за снежань

9
«Белаўтазапчастка» да гэтага часу не выплаціла заробак за снежань

У бухгалтэрыі аб заробку не чулі, але кажуць, што на заводзе «разбяруцца без журналістаў».

Чытач charter97.org паскардзіўся на працяглую затрымку заробкаў на ТДА «Белаўтазапчастка».

«Нам да гэтага часу не выплацілі заробак цалкам за снежань, даюць часткамі. Пра студзеньскі наогул маўчу.

Хочацца задаць пытанне уладам: вось калі чалавек завінаваціўся грошы дзяржаве ў выглядзе камуналкі - яго выселяць, тады чаму калі працадаўца затрымлівае грошы рабочым, яго не штрафуюць на карысць працоўных? Чаму не прымаюцца наогул ніякія меры?

Год таму мы тэлефанавалі на гарачую лінію ў Дзяржнагляд, там павінны былі ўзяць іх на аловак і далей весці маніторынг, каб з затрымкамі выплат не было праблем... Але час прайшоў і нічога не змянілася!

Мне цікава, якая сітуацыя ў Беларусі на іншых прадпрыемствах. Людзі, пішыце ў каментарах, будзем агаляць праблему, а то начальнікі прывыклі ўсё хаваць. Давайце варушыцца! Паўтору «крывавай нядзелі» не хочацца, але народ, нас жа робяць рабамі, а мы маўчым!», - напісаў чытач.

На прадпрыемстве «Белаўтазапчастка» казаць, калі выплацяць зарплаты, адмовіліся.

«Не ведаю! А наогул, гэта не ваша справа, мы як-небудзь самі разбярэмся!», - адрэзала супрацоўніца бухгалтэрыі.

Нагадаем, беларускія прадпрыемствы адчуваюць складанасці з выплатай заробкаў супрацоўнікам. Прынамсі, ужо некалькі месяцаў запар паступаюць паведамленні аб пераводзе прадпрыемстваў на чатырох- і трохдзёнку, аб няпоўных выплатах заробкаў і аб іх памяншэнні, а таксама аб прымусовым выпраўленні ў адпачынак за свой кошт.

Акрамя гэтага, нядаўна прэзідыум Беларускага прафзвязу работнікаў прамысловасці падвёў вынікі працы за 2014. Прынамсі, было агучана, што на прамысловых прадпрыемствах Беларусі колькасць працуючых паменшылася больш чым на 10.000 чалавек. Больш за ўсё супрацоўнікаў страцілі такія прамысловыя гіганты, як ЗАТ «Атлант», ААТ «МАЗ», ААТ «Менскі маторны завод» і ААТ «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік». Усяго прайшлі праверкі ў 173 арганізацыях і было выяўлена 1184 парушэнні заканадаўства аб працы. Пра гэта паведаміў галоўны прававы інспектар працы Беларускага прафзвязу работнікаў прамысловасці Іван Ціпко.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках