29 красавiка 2024, панядзелак, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінпрыроды прапануе падвысіць штрафы за забруджванне лясоў і вадаёмаў

13
Мінпрыроды прапануе падвысіць штрафы за забруджванне лясоў і вадаёмаў

У Беларусі могуць значна ўзрасці штрафы за забруджванне лясоў і вадаёмаў.

Пра гэта паведаміла БелТА прэс-сакратарка Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Мая Ендзяладзэ.

Паводле ейных слоў, адпаведныя нормы ўключаныя ў распрацаваны Мінпрыроды праект закона, які ўключаны ў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2015 год.

«Мы прапануем павялічыць штраф за забруджванне лесу ды іншай дрэвава-хмызовай расліннасці, устанавіўшы яго для фізічных асоб у межах ад 1,5 млн да 7,5 млн рублёў, для ІП - ад 7,5 млн да 15 млн, для юрыдычных асоб - ад 30 млн да 120 млн рублёў. А верхняя мяжа штрафу за парушэнне рэжыму ўтрымання водаахоўных зон і прыбярэжных палос водных аб'ектаў або водаахоўнага рэжыму на вадазборах, іх забруджванне павінна ўзрасці для фізічных асоб да 7,5 млн, для ІП - да 15 млн, для юрыдычных асоб - да 150 млн рублёў», - адзначыла Майя Ендзяладзэ.

У законапраекце таксама змяшчаюцца прапановы, якія тычацца садовых таварыстваў. Так, штраф за невыкарыстанне зямельнага надзелу цягам устаноўленага заканадаўствам тэрміну для фізічных асоб можа скласці ад 1,5 млн да 4,5 млн рублёў, для ІП - ад 3 млн да 4,5 млн, для юрыдычных асоб - ад 7,5 млн да 30 млн рублёў. Узмоцніцца адказнасць за нямэтавае выкарыстанне і за самавольнае заняцце зямельнага надзела.

«Аналіз паказаў, што існыя нормы КаАП, якія тычацца адказнасці за парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства, неэфектыўныя, бо колькасць выяўленых Мінпрыроды парушэнняў знаходзіцца на стабільна высокім узроўні», - патлумачыла прэс-сакратарка Мінпрыроды. Так, у 2014 годзе да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута блізу 19,5 тысяч парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства, сума штрафаў склала 14,4 млрд рублёў. Для параўнання: у 2013 годзе аштрафавана больш за 20 тысяч парушальнікаў на суму 9,8 млрд рублёў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках