5 траўня 2024, Нядзеля, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бананы, якія «не ўжывае» Лукашэнка, ужо прадаюць за 20 тысяч

65

Беларускі дыктатар на сваёй прэс-канферэнцыі схлусіў пра кошт садавіны.

«Вось каштаваў, да прыкладу, банан даляр, г.зн. раней гэта было 10 тысяч. Цяпер даляр скокнуў і банан каштуе 13-14 тысяч», - сказаў Лукашэнка ў чацвер 29 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Менску, каментуючы сітуацыю з імпартам, піша «Наша Нiва».

«Я бананы не ўжываю і многія з вас таксама. Пераб'ёмся», - дадаў ён.

Але многія беларусы бананы любяць, ядуць і часта іх купляюць. Яны і былі здзіўленыя коштамі бананаў, агучаных Лукашэнкам: бананы таннейшыя за 20 тысяч рублёў мала дзе знойдзеш!

Карэспандэнт газеты прайшоўся па менскіх крамах і ўдакладніў кошты гэтай заморскай садавіны. Выявілася, на вярхах адарваліся ад жыцця.

Колькі каштуюць бананы ў Менску, глядзіце ў фотагалерэі.

Бананы ў краме «Акіян».

Універсам «Залатагорскі».

Бананы ў краме «Мясная дзяржава», што належыць дзяржаўнаму мясакамбінату.

У краме «Тарты» ААТ «Постгандаль» бананы каштуюць 22 700 рублёў.

У сетцы крамаў «Еўраопт» бананы самыя танныя - усяго 18 тысяч. Праўда, яны дробныя. Аднак да агучаных на прэс-канферэнцыі 14 тысяч за кіло ўсё роўна не дацягваюць.

Найбольш танныя бананы на Камароўскім рынку. Кошты ад 18 тысяч найгоршых да 26 тысяч найлепшых. Аднак на «Камароўцы» бананаў няшмат.

Камароўскі рынак.

Кошты добрых бананаў на Камароўскім рынку дасягаюць 26 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках