27 красавiка 2024, Субота, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч запатрабаваў ад «дэпутатаў» знайсці дармаедаў

39
Мясніковіч запатрабаваў ад «дэпутатаў» знайсці дармаедаў

«Дэпутаты» мясцовых саветаў будуць дапамагаць развязваць праблему сацыяльнага ўтрыманства.

Пра гэта заявіў старшыня «савета рэспублікі» Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з «дэпутатамі» Калінкавіцкага, Лоеўскага, Кастрычніцкага і Рэчыцкага раённых саветаў, паведамляе БелТА.

«Узнікае пытанне: а як гэтых людзей убачыць? Дэпутаты раённага, сельскага савета ведаюць гэтых людзей. Яны ж побач з вамі. Хтосьці камусьці з дровамі дапамагае, хтосьці, можа, нейкімі промысламі займаецца, але пры гэтым карыстаецца ўсімі выгодамі (бясплатнымі або з дзяржпадтрымкай) і не выплачвае падаткі. Гэтыя рэчы трэба неяк выяўляць, але не ў тым сэнсе, што трэба быць памочнікамі міліцыі ці нейкіх кантрольных органаў. Проста ў тым ліку можна і пасарамаціць. Чаму вы не можаце сказаць гэтаму чалавеку, што вымушаныя рабіць адлічэнні на ўтрыманне ягоных дзяцей у дзіцячым садзе? Вось гэтая актыўная грамадзянская пазіцыя павінна пастаянна прысутнічаць у дэпутацкай дзейнасці», - сказаў Міхаіл Мясніковіч

Ён адзначыў, што цяпер прыкладна 10% ад эканамічна актыўнага насельніцтва Беларусі нідзе не працуюць і не вучацца. «З розных ацэнак, такіх каля 450 тысяч у нас. Але гаворка не ідзе пра дзяцей, пенсіянераў або хворых. Гэта дужыя і здаровыя людзі», - адзначыў ён. Безумоўна гэтыя людзі маюць крыніцы для існавання. «Яны (крыніцы) розныя. Хацелася б, каб гэтыя крыніцы былі легальнымі, законнымі», - падкрэсліў ён.

Калі б у краіне ўсё было платным і не было такіх датацый, якія, напрыклад, ёсць пры аплаце паслуг ЖКГ, то, магчыма, гэтае пытанне не стаяла б так востра. Міхаіл Мясніковіч нагадаў, што пакуль няма канчатковай пастановы аб прыняцці адпаведнага нарматыўнага акту ў выкараненні сацыяльнага ўтрыманства. «Таму што, як трапна было сказана, павінна быць не толькі пуга, але і пернік», - растлумачыў старшыня «савета рэспублікі». Пры гэтым ён адзначыў, што цяпер гаворка не ідзе аб адраджэнні савецкай практыкі, калі была крымінальная адказнасць за дармаедства. Сутнасць у тым, што эканамічна актыўнае насельніцтва павінна ўдзельнічаць у фінансаванні або суфінансаванні сацыяльных выдаткаў.

Пры гэтым, на думку Міхаіла Мясніковіча, не зусім дакладна прапаноўваць увесці пэўную плату для пэўнай катэгорыі людзей, якія не працуюць. «Гэта як бы адкупіцца ад грамадства. Усё ж такі чалавек жыве ў грамадстве», - адзначыў ён. Таксама ён звярнуў увагу, што не выступае за ўраўнілаўку, калі ўсе аднолькава багатыя або бедныя. «Так не бывае. У людзей розныя фізічныя і разумовыя магчымасці, рознае асяроддзе, таму і мы такія розныя. Але тое, што мы павінны падтрымліваць у першую чаргу сацыяльна неабароненыя пласты насельніцтва - гэта факт. Хто павінен трапляць у катэгорыю ільготнікаў - гэта вызначаць нам з вамі», - растлумачыў старшыня «савета рэспублікі».

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках