27 красавiка 2024, Субота, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскія вагоны нікому не патрэбныя

28

Больш за тысячу таварных вагонаў, на якіх не знойдзены пакупнікі, сабралася на тэрыторыі Магілёўскага вагонабудаўнічага завода і за ёй.

Як заявіў на нарадзе ў Магілёўскім аблвыканкаме памочнік Лукашэнкі, інспектар Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, вагоны нікому не патрэбныя, пішуць «Белорусские новости».

Тэрыторыя завода цяпер літаральна застаўленая прадукцыяй. Шмат вагонаў чакаюць сваіх пакупнікоў на запасных шляхах далёка за горадам. І так ужо не першы год.

Перыядычна ў дзяржаўных СМІ з'яўляюцца паведамленні аб тым, што завод уклаў выгадныя дамовы на пастаўку прадукцыі ў краіны СНД, у першую чаргу Казахстан і Расею, і справы завода хутка пойдуць на лад. Але гэтыя прагнозы пакуль не апраўдваюцца.

На нарадзе Генадзь Лаўранкоў папракаў за бяздзейнасць кіраўніка горада Уладзіміра Цумарава.

«Пяцігодка не складваецца - трэба мяняць падыходы і пераходзіць на ручное кіраванне, - тлумачыў сваё бачанне сітуацыі інспектар Магілёўскай вобласці. - А што, Цумараў не ведаў, што гэтыя вагоны вырабляліся з першага дня – не ведаў, што на іх збыту няма?»

Даведацца, якой пазіцыі прытрымліваецца адміністрацыя прадпрыемства, не ўдалося. У прыёмнай кіраўніка паведамілі, што завод гэты тыдзень прастойвае.

У прыватнай гутарцы спецыялісты прызналі, што цяжкасці з продажам прадукцыі ёсць. Вагоны не вытрымліваюць канкурэнцыі з расейскімі коштам, бо сыравіну для іх трэба завозіць з-за мяжы.

Акрамя таго, расейскі рынак, на які ў першую чаргу арыентаваная прадукцыя завода, перапоўнены сваімі вагонамі. Спецыялісты адзначаюць, што вядзецца пошук новых рынкаў збыту. Выказваюцца меркаванні, што выратаваць сітуацыю можа еўрапейскі рынак, бо якасць магілёўскіх вагонаў не саступае еўрапейскай.

Рабочыя не захацелі гаварыць з журналістам пра сітуацыю на прадпрыемстве. Са слоў былога работніка завода Валадара Цурпанава, які працаваў зваршчыкам на вытворчасці вагонаў, якасць прадукцыі адпавядае патрабаванням Расеі, Украіны і Казахстана, але кошт - высокі для тамтэйшых рынкаў.

«Праблема вагонабудаўнічага у тым, што гэта праект адміністрацыйны, - мяркуе Цурпанаў. - З загаду Лукашэнкі быў пабудаваны завод, і пакуль ён меў магутнасць невялікую для забеспячэння ўнутраных патрэб - праблем не было. А вось калі ён выйшаў на тую колькасць, якую трэба было збываць за мяжу, то паўсталі перашкоды не толькі эканамічнага плана, але і палітычны складнік там быў. Быў перыяд, калі ўрад Расеі забараняў прадаваць заводу камплектацыю. Выратаванне для завода, калі пачнуць працаваць рынкавыя законы. Не дзіўна, што завод, былы сярод лідараў, цяпер займае апошні радок у гарадской гаспадарцы».

Са слоў былога кіраўніка прадпрыемства Валерыя Восіпава, аб'ёмы вытворчасці павялічылі, каб спыніць цякучасць кадраў.

«Вісела аб'ява ў нас на прахадной з запрашэннем працаваць у Расейскай Федэрацыі. З заробкам у 1,5 тысячы даляраў, - распавядаў у 2013 годзе Восіпаў. - Нам давялося прымаць тэрміновыя меры. Павялічваць аб'ёмы вытворчасці ў разы, каб захаваць людзей».

Сярэдні заробак на прадпрыемстве ў 2013 годзе быў 7 мільёнаў рублёў. Пачуўшы такую лічбу цяпер, работнікі толькі ўсміхаюцца. Тады абяцалі, што ў 2017 годзе будуць вырабляць да 7000 вагонаў у месяц. Цяпер завод вырабляе 3 тысячы. Большасць іх становіцца на запасныя пуці Беларускай чыгункі, якой прадпрыемства плаціць за арэнду, тым самым павялічыўшы кошт прадукцыі.

Беларускія прадпрыемствы неахвотна бяруць магілёўскія вагоны. Спецыялісты адзначаюць, што даводзіцца іх пераконваць, каб набылі.

Магілёўскі вагонабудаўнічы завод стварылі ў 2005 годзе з даручэння Аляксандра Лукашэнкі. У 2007 годзе пра наведванні магілёўскага аўтазавода, дыктатар запатрабаваў, каб праз два гады ў Беларусі была паўнавартасная вагонабудаўнічая вытворчасць. Тады Лукашэнка заявіў: «Цягам найбліжэйшага часу на сусветных рынках прагназуецца дэфіцыт вагонаў, і мы павінны паскорыць тэмпы развіцця вагонабудавання, каб ні ад каго не залежаць».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках