27 красавiка 2024, Субота, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамельчукі пра вакацыі Лукашэнкі: У крызіс адпачывае за нашы грошы!

22

Лукашэнка праводзіць адпачынак у Сочы. Але ці можа ён ездзіць адпачываць на курорт, калі ў дзяржаве востры эканамічны крызіс?

З такім пытаннем карэспандэнт БелаПАН звярнуўся да жыхароў Гомеля.

«Ці наогул ён легітымны ў нас? Калі ён легітымны, то, вядома, не. Гэта адназначна недапушчальна. Усе іншыя кіраўнікі дзяржаў у экстраных сітуацыях або крызісах заўсёды знаходзяцца побач з народам. Для гэтага ён і абраны. Калі б гэта я быў, просты чалавек, то я магу сабе дазволіць. Абраны ж народам кіраўнік дзяржавы, калі ён легітымны, не павінен сабе такое дазваляць».

«Калі ў яго грошы ёсць, то чаму ж яму не ехаць?»

«Наколькі я разумею, ён калі едзе на курорт, то і сустрэчы нейкія прызначае. Значыць, не толькі адпачывае, але і нейкія дзяржаўныя справы развязвае. Як я зразумела, ён у Сочы з Пуціным сустрэнецца, з губернатарам. У нас крызісы пастаянныя, і тут не ведаеш, як выбіраць. Мы і самі не ведаем, як выбраць для сябе, а не толькі для прэзідэнта. Яму ж не 25 гадоў, а 6.. Паглядзіце, калі паказваюць, якім ён прыступіў да працы і які ён цяпер: моцны такі, закаранелы».

«У прынцыпе ён паехаў туды з Пуціным сустракацца, але самае ж пытанне такое... грошыкі прасіць. Думаю, што не можа, бо павінен развязваць праблемы краіны. А іх хапае».

«Яны і так нічога не робяць, а толькі адпачываюць за нашы грошы».

«Вядома, можа, калі ён багаты чалавек».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках