27 красавiка 2024, Субота, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

30 рэчаў, якія варта зрабіць за сваё жыццё

13
30 рэчаў, якія варта зрабіць за сваё жыццё

І яно стане крыху яскравейшае.

Большасць натхняльных спісаў складаюцца з пунктаў «Выправіцца падарожнічаць у далёкую краіну», «Вывучыць новую мову» або «Набыць аўтамабіль мары». Хоць усе гэтыя рэчы і могуць зрабіць наша жыццё цікавейшым, мы разумеем: каб стаць шчаслівейшым, трэба перш за ўсё разабрацца ў самім сабе.

AdMe.ru публікуе спіс з 30 рэчаў, якія дапамогуць вам зірнуць на свет шырэй і жыць напоўніцу.

1. Пакінуць бедаваць праз нявернутыя пазыкі.

2. Дараваць былому каханню.

3. Пакінуць спрабаваць усё кантраляваць.

4. Паглядзець у люстра і палюбіць сябе такім, якім ты ёсць.

5. Звольніцца з ненавіснай працы.

6. Знайсці сваю ўлюбёную справу і жыць ёй.

7. Прытуліць пухнатага сябра.

8. Не адчуваць віны пасля невялікай набаўкі вагі.

9. Паверыць, што ўсё ідзе сваім парадкам.

10. Выправіцца ў месца, думкі аб якім не пакідаюць.

11. Паспрабаваць тое, што зазвычай палохае.

12. Стаць адкрытым для перамен.

13. Адпусціць сваю мінуўшчыну.

14. Спыніць спробы змяніць людзей.

15. Шукаць адказы ў сабе самім.

16. Пакінуць думаць пра тое, што зрабіў нешта не так.

17. Быць дзіваком і шаляніцам, такім, якім ты ёсць напраўду.

18. Пільнавацца свайго сэрца.

19. Рызыкнуць усім дзеля кахання.

20. Пакінуць адмаўляць.

21. Навучыцца глядзець на свет як на прыгожае і бяспечнае месца.

22. Паглядзець на ўсіх людзей як на роўных.

23. Пакінуць прывязвацца да рэчаў.

24. Усвядоміць, што падарожжа - гэта ўзнагарода за працу.

25. Быць поўным надзеі і аптымізму ў складаных сітуацыях.

26. Узяць досвед з жыццёвай навукі.

27. Бачыць магчымасці ў кожным выпрабаванні, замест таго каб здавацца.

28. Жыць сумленна.

29. Натхніць кагосьці ўласным прыкладам.

30. Навучыцца прымаць гэты свет.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках