27 красавiка 2024, Субота, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка ініцыятара акцыі ля Саўміна: Паабяцалі разабрацца і арыштавалі

31
Жонка ініцыятара акцыі ля Саўміна: Паабяцалі разабрацца і арыштавалі

Жонка лідара грузаперавознікаў Сяргея Штоды распавяла падрабязнасці ягонага затрымання.

- Раніцай муж сышоў на прыём да першага віцэ-прэм'ера Васіля Мацюшэўскага - у гарнітуры, кашулі з гальштукам, - распавяла «Камсамольскай праўдзе ў Беларуси» жонка прадпрымальніка Вольга. - Пасля сустрэчы, як мне ўжо расказалі ягоныя сябры, ён стэлефанаваўся з хлопцамі, сказаў, што з віцэ-прэм'ерам яму не ўдалося сустрэцца. Але ўсе дакументы ў яго ўзялі і паабяцалі разабрацца з ягоным пытаннем. Гэта было дзесьці а 10.00 - 10.30 раніцы. І неўзабаве, як ён выйшаў, мабыць, яго і затрымалі. Я ўжо стала турбавацца, калі ягоныя сябры мне сталі тэлефанаваць, пытацца, што і як. Пазней ён мне патэлефанаваў, сказаў сабраць яму перадачу. Сказаў, што яго затрымалі за лаянку ў грамадскім месцы.

У Сяргея Штоды невялікая фірма для перавозкі грузаў. Бізнэсовец запэўнівае, што праз неналаджаную сістэму платных дарог BelToll, амаль 5000 юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў атрымалі штрафы ад 1000 еўра да 100 000 еўра.

Прынамсі, кампанію Сяргея аштрафавалі на 80 000 еўра. Пры гэтым пацярпелі як беларускія, так і замежныя грузаперавознікі. Дробныя фірмы апынуліся і зусім на мяжы банкруцтва. Ініцыятыўная група бізнэсоўцаў сустракалася з прадстаўнікамі транспартнай інспекцыі, «Белаўтастрады», а таксама з чыноўнікамі з Міністэрства транспарту. Грузаперавознікі прасілі скасаваць усе штрафы, якія атрымалі ў перыяд наладжвання сістэмы BelToll.

Аднак штрафы ім не скасавалі. Тады Сяргей і выклаў у інтэрнэт відэазварот да беларускай улады. У ім ён папярэдзіў, што, калі пытанне не развяжацца, то перавознікі выедуць на грузавіках да будынка Савета міністраў а 9 гадзіне 4 лютага.

- Разумееце, усё залежала ад таго, як развяжацца справа ў аўторак, - кажа Вольга. - Яны дамаўляліся, што без папярэдняга званка да будынка Савета міністраў не паедуць. Але званка ад Сяргея не было.

Вольга кажа, што Сяргея выпусцяць 18 лютага ў той жа час, што і затрымлівалі. Цяпер Сяргей знаходзіцца на Акрэсціна.

Фота: ok.ru

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках