6 траўня 2024, панядзелак, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх грузаперавозчыкаў выклікаюць на «гутаркі» ў РУУС

28
Беларускіх грузаперавозчыкаў выклікаюць на «гутаркі» ў РУУС

Кіраўнікоў беларускіх кампаній, якія займаюцца міжнароднымі перавозкамі, па адным выклікаюць на прафілактычныя гутаркі.

Дырэктар беларускай кампаніі-перавозчыка Мікалай распавёў «Eжедневнику», што 3 лютага а 18.00 ён і заснавальнік фірмы былі выкліканыя ва ўпраўленне ўнутраных спраў аднаго са сталічных раёнаў. Са слоў суразмоўцы, многім ягоным знаёмым, якія працуюць у сферы перавозак, таксама давялося пагутарыць з прадстаўнікамі кантрольных органаў.

Мікалай мяркуе, што нумары былі ўзятыя з тэлефоннай кніжкі Сяргея Штоды - ініцыятара правядзення мітынгу грузаперавозчыкаў, які павінен быў адбыцца раніцай 4 лютага каля Дома ўрада. Напярэдадні, 3 лютага, мужчыну затрымалі і арыштавалі на 15 дзён. Афіцыйная прычына - нібыта лаяўся матам.

«У РУУС цікавіліся, ці збіраюся я браць удзел у акцыі пратэсту, як агулам стаўлюся да такіх мерапрыемстваў. Гутарка насіла, хутчэй, прафілактычны характар, але, ведаеце, прымусіла задумацца…» - кажа Мікалай. Ён не бачыць нічога дзіўнага ў тым, што ніхто з прадстаўнікоў перавозчыкаў на акцыю пратэсту не прыйшоў.

Мікалай дадаў, што ўдзельнічаць у акцыі пратэсту асабіста ён не планаваў. «Хоць, у сутнасці, называць мерапрыемства, што не адбылося, акцыяй пратэсту ці мітынгам - у корані няправільна. Планавалася, што грузаперавозчыкі паразмаўляюць ля Дома ўрада з прадстаўнікамі гэтай установы пра свае праблемы, абмяркуюць перспектывы іх развязання і мірна разыйдуцца. Агрэсіўныя дзеянні не меркаваліся», - распавёў ён.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках