27 красавiка 2024, Субота, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады спужаліся пратэстаў грузаперавозчыкаў

106
Улады спужаліся пратэстаў грузаперавозчыкаў

Плошча Незалежнасці сёння раніцай была ачэпленая міліцыяй.

Па перыметры плошчы Незалежнасці ў Менску назіралася ўзмоцненая прысутнасць міліцыі і спецслужбаў.

Пра гэта паведамлялі карэспандэнты газеты «Наша Нiва».

На выхадах з метро былі ўзмоцненыя патрулі міліцыі. Каля Дома ўраду стаялі два аўтобусы са спецназам. А каля БДУ - «Газэль» спецведамства.

Нагадаем, група перавозчыкаў планавала выйсці 4 лютага да Дома ўрада, каб абараняць свае правы.

Аднак ініцыятар пратэсту, дырэктар адной з фірм Сяргей Штода 3 лютага тут жа быў затрыманы і асуджаны да 15 дзён арышту нібыта за «нецэнзурную лаянку».

У выніку пратэстоўцы на Плошчы сёння не з'явіліся.

Напісаць каментар 106

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках