28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Левада-цэнтр» паведаміў аб гістарычным максімуме антызаходніх настрояў у РФ

17
«Левада-цэнтр» паведаміў аб гістарычным максімуме антызаходніх настрояў у РФ

Да ЗША сталі негатыўна ставіцца 81% апытаных расейцаў.

У Расеі антызаходнія настроі дасягнулі гістарычнага максімуму. Такая выснова вынікае з апытання «Левада-цэнтра», пішуць «Ведомости». Стасункі паміж Расеяй і ЗША назвалі варожымі 42% апытаных, да ЗША сталі негатыўна ставіцца 81% апытаных (год таму - 44%). Варожымі стасункі з Еўразвязам уважаюць 24%, негатыўна да ЕЗ ставяцца 71% расейцаў. Але 40% апытаных мяркуюць, што стасункі з Захадам трэба ўмацоўваць, прыхільнікаў дыстанцыявання ад Захаду - 36%.

Лік апытаных, якія мяркуюць, што Расея ўстала ўпоравень з самымі ўплывовымі дзяржавамі, зменшыўся з 45% у 2008 годзе да 27%. Намеснік дырэктара «Левада-цэнтра» Аляксей Гражданкін адзначыў, што гэтая тэндэнцыя адлюстроўвае ацэнку цяперашняга эканамічнага развіцця Расеі. Ён падкрэсліў, што гістарычны максімум антызаходніх настрояў дасягнуты за 25 гадоў назірання. З ягоных слоў, гэта звязана з сітуацыяй вакол Украіны і неразуменнем расейцамі прыроды санкцый. Палітолаг Аляксей Макаркін заўважыў, што ў расейцаў традыцыйна быў падзел на «дрэнныя» ЗША і «добрую» Еўропу, аднак яшчэ да падзей на Украіне стаўленне да Еўразвязу стала пагаршацца.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках