6 траўня 2024, панядзелак, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даля Грыбаўскайтэ: Вайна ва Украіне - тэст на трываласць для NATO

5
Даля Грыбаўскайтэ: Вайна ва Украіне - тэст на трываласць для NATO

Калі Альянс не вытрымае гэты тэст, будзе змагацца з Расеяй на сваіх межах.

Пра гэта ў інтэрв'ю CNN заявіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ, піша liga.net.

«Мы думалі, што незалежнасць - гэта назаўжды. Але цяпер, калі постсавецкі імперыялізм ужо ля нашых межаў, мы бачым, што барацьба доўжыцца», - сказала яна.

З яе слоў, краіны Балтыі за 25 гадоў прывыклі да такіх паводзінаў Расеі, да парушэнняў міжнароднага права, таму цяпер яно іх не надта здзіўляе, хоць РФ і інтэнсіфікавала свае дзеянні. «Гэта не толькі супраць нас. Гэта супраць усяго ЕЗ. Захад павінен паставіцца да гэтага вельмі сур'ёзна», - падкрэсліла Грыбаўскайтэ.

Прэзідэнт Літвы станоўча ацаніла вучэнні, якія ЗША пачынаюць у краінах Балтыі, аднак, на яе думку, асноўная барацьба ідзе на тэрыторыі Украіны. «Я станоўча ацэньваю вучэнні ў краінах Балтыі, аднак сёння месца, дзе ідзе барацьба за свабоду - тэрыторыя Украіны. Калі не спыніць Пуціна ва Украіне, ён будзе на нашых межах. Таму трэба спыніць яго там», - падкрэсліла яна.

«Рызыка, што Пуцін захоча выпрабаваць NATO на трываласць існуе. Тэст для NATO сёння - тэрыторыя Украіны, і калі ён убачыць недахоп лідарства, недахоп падтрымкі, я ўпэўненая, ён паспрабуе выпрабаваць нас», - дадала яна.

Грыбаўскайтэ адзначыла недахоп рашучасці Захаду ў ацэнках і дзеяннях у дачыненні да агрэсіўнай палітыкі Расеі, на яе думку, гэта вельмі небяспечна. «На сёння для некаторых заходніх лідараў прасцей не ўспрымаць усё сур'ёзна, не прымаць пастаноў. Але чым далей мы будзем адкладаць прыняцце пастаноў, дазваляць Пуціну праводзіць агрэсіўную палітыку, хлусіць, тым больш небяспечны ён становіцца», - сказала яна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках