6 траўня 2024, панядзелак, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантралёраў у Менску стала ўдвая больш

19
Кантралёраў у Менску стала ўдвая больш

Пасля таго як з менскага транспарту зніклі кандуктары, колькасць кантралёраў павялічылася ўдвая і дасягнула 200 чалавек.

Але сталічныя транспартнікі мяркуюць, што гэта не развязвае праблему праезду без квіткоў, бо кантралёрам не хапае паўнамоцтваў.

Са слоў дырэктара ДУ "Сталічны транспарт і сувязь" Валерыя Шкуратава, кантралёры нічога не могуць зрабіць з пасажырамі, якія адмовіліся плаціць, пішуць "Менск-навіны".

"Вось кажа чалавек: не буду плаціць! І што? Кантралёру, а гэта ў большасці сваёй жанчыны, у бойку з ім уступаць?" - задаўся пытаннем Шкуратаў.

Ён адзначыў, што сёння кантралёрам не хапае паўнамоцтваў, бо часта не аплачваюць праезд нават дастаўленыя ў міліцыю безбілетнікі.

"Даходзіць да таго, што людзі проста кладуць сабе ў кішэню 90 тысяч і, калі трапляюцца кантралёры, без лішніх слоў плацяць гэты штраф. І далей ездзяць на грамадскім транспарце бясплатна", - растлумачылі транспартнікі.

Пры гэтым, паводле слоў Шкуратава, эфектыўныя метады барацьбы з такімі паводзінамі безбілетнікаў ужо даўно распрацаваныя за мяжой, дзе не толькі штрафы вышэйшыя.

"Самы дзейсны, што там звесткі парушальніка ўносяць ў спецыяльную базу. Прыходзіць ён, дапусцім, у банк па крэдыт, а яму адмаўляюць: ягоныя звесткі ў чорным спісе. Калі працуе такая схема, то пасажыр тройчы падумае, ці варта рызыкаваць і эканоміць на праездзе", - рэзюмаваў Валерый Шкуратаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках