6 траўня 2024, панядзелак, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саўчанка прыстрашыла аднавіць галадоўку

1
Саўчанка прыстрашыла аднавіць галадоўку

Дэпутатка Вярхоўнай Рады запатрабавала дапусціць да яе ўкраінскіх лекараў.

Украінская дэпутатка Надзея Саўчанка, якую трымаюць пад вартай у Расеі, прыстрашыла аднавіць галадоўку, калі да яе не дапусцяць украінскіх лекараў.

Пра гэта яна напісала ў лісце, які апублікаваў яе адвакат Мікалай Полазаў, піша lb.ua.

"Калі да канца тыдня ўкраінскія лекары не будуць да мяне дапушчаныя і не адкарэктуюць маё выйсце з галадоўкі, то з панядзелка, 16.03.2015 года, я адмаўляюся ад ежы і вываду з галадоўкі", - сказана ў ім. Саўчанка заявіла, што расейскія лекары ўводзяць у яе рацыён усё новыя і новыя прадукты, якія ёй не пасуюць. "І ад якіх у мяне ўжо востры панкрэатыт", - паскардзілася Саўчанка.

"Я разумею, што тут лекарам, Следчаму камітэту РФ і расейскай уладзе галоўнае як мага хутчэй перавесці мяне на агульны турэмны кацёл і адправіць зноў у турму, каб следства магло цягнуцца вечна!" - напісала народная дэпутатка.

Полазаў таксама ў сваю чаргу пракаментаваў у твітэры свой візіт да Саўчанкі, напісаўшы, што "добрых навін няма, самаадчуванне яе лепшым не становіцца, вывад з галадоўкі праходзіць няправільна і з ускладненнямі".

Нагадаем, што Надзея Саўчанка пачала галадоўку 15 снежня 2014 года на знак пратэсту супраць незаконнага ўтрымання пад арыштам у Расеі. 5 сакавіка 2015 года ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя яна пачала паступовы выхад з галадоўкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках