5 траўня 2024, Нядзеля, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Gazeta Wyborcza: Расея размесціць у Беларусі новыя ЗРК і самалёты

24
Gazeta Wyborcza: Расея размесціць у Беларусі новыя ЗРК і самалёты

Выхад Расеі з Дамовы аб звычайных узбраеннях мае не толькі сімвалічнае значэнне.

Дакумент, які быў падпісаны 19 лістапада 1990 года, пазначыў вайсковае заканчэнне халоднай вайны, піша польскае выданне Gazeta Wyborcza (пераклад Иносми.ру).

Дыпламаты з Усходу і Захаду сваімі подпісамі адправілі больш танкаў на метал, чым іх было знішчана ва ўсіх канфліктах пасля Другой сусветнай вайны. Што важна, ДЗУСЕ стварала сістэму ўзаемнай раўнавагі і нешта, што называлася сістэмай даверу паміж Усходам і Захадам. Адклікаўшы сваіх прадстаўнікоў з кансультацыйных груп, Расея падала недвухсэнсоўны сігнал: даверу паміж Усходам і Захадам больш няма. NATO і Расея з гэтага моманту становяцца ворагамі.

Дамова, вядома, ужо даўно была мёртвай. У прынцыпе, Расея парушала яе з самага пачатку ў Прыднястроўі і на Каўказе. У 2007 годзе падчас весткі аб стварэнні сістэмы СРА ў Польшчы яе дзеянне прыпыніў Пуцін. Аднак з пераменным поспехам функцыянавала сістэма абмену інфармацыяй, інспекцый (у тым ліку паветраных - у рамках дамовы аб адкрытым небе), апавяшчэнняў аб вайсковых вучэннях, запрашэнняў на іх аташэ, паведамленняў аб будаўніцтве важных вайсковых аб'ектаў. Гэта быў свайго кшталту еўрапейскі «засцерагальнік», які абараняў ад узнікнення узброеных канфліктаў.

Чаму Расея выйшла з Дамовы менавіта цяпер? Непасрэднай падставай стала, несумненна, высадка на тэрыторыі Латвіі, фактычна безабароннага чальца NATO, амерыканскай брыгады са 120 танкамі Abrams і бронетранспарцёрамі Bradley. Фармальна ЗША не парушылі ДЗУСЕ: Літва, Латвія і Эстонія да яе не далучаліся, тлумачачы гэта тым, што Расея атрымала прывілеяванае становішча (з Дамовы былі выключаныя суседнія з краінамі Балтыі Калінінградская і Пскоўская вобласці). Аднак тое, што Захад уважае за процідзеянне імпэрскім намерам Расеі, Пуцін разглядае як выклік з боку Альянсу. А на такі выклік ён быў абавязаны адказаць.

Што азначае выхад Масквы з ДЗУСЕ? Некаторыя экспэрты кажуць, што нічога, бо яна усё роўна не дзейнічала. Я б не падзяляў такой упэўненасці. У кожнай эскалацыі ёсць свая логіка. Калі Расея хоча цяпер паказаць, што яна сур'ёзна ставіцца да выкліку Захаду, гэта можа прывесці да рэмілітарызацыі Калінінградскай вобласці (напрыклад, да размяшчэння там ракет сярэдняй далёкасці «Іскандэр») і ўзмацнення ў вайсковым плане Прыднястроўя на паўднёва-ўсходнім флангу. Варта чакаць, што ў Беларусі з'явяцца чарговыя зенітна-ракетныя комплексы С-300 і самалёты Су-27. Гэта азначае, што абодва бакі перакінуць да мяжы новыя танкі і самалёты.

Касуючы Дамову, Пуцін напэўна збіраецца згуляць на пацыфісцкія настроях і імкнецца ўнесці раскол у NATO. Адначасова, ён хоча пераканаць еўрапейцаў, што амерыканцы ўцягваюць іх у чарговую вайсковую канфрантацыю.

Аднак гэтыя аргументы не схаваюць факту, што неўзабаве адзін насупраць аднаго напраўду ўстануць ў поўнай баявой гатоўнасці танкі і самалёты NATO і Расейскай Федэрацыі. Абодва бакі стануць правяраць сваю «гатоўнасць», і поле для памылкі, якая можа прывесці да сутыкнення, прыкметна звузіцца.

10 сакавіка кіраўнік дэлегацыі Расеі на перамовах у Вене аб пытаннях вайсковай бяспекі і кантролю над узбраеннямі Аляксандр Мазур на пленарным пасяджэнні СКГ ДЗУСЕ заявіў, што расейскі бок прыняў пастанову прыпыніць свой удзел у пасяджэннях СКГ з 11 сакавіка 2015 года. Такім чынам, абвешчанае Масквой у 2007 годзе прыпыненне дзеяння ДЗУСЕ становіцца поўным.

Беларусь згодная прадстаўляць інтарэсы Расеі ў Супольнай кансультатыўнай групе аб Дамове аб звычайных узброеных сілах у Еўропе.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках