7 траўня 2024, aўторак, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафтавага кошыка АПЕК абрынуўся ніжэй за 50 даляраў

4
Кошт нафтавага кошыка АПЕК абрынуўся ніжэй за 50 даляраў

Кошт нафтавага кошыка Арганізацыі краін - экспарцёраў нафты (АПЕК) абрынуўся на 2,2 даляра, да 49,46 даляра за барэль.

Адпаведная інфармацыя змяшчаецца ў паведамленні АПЕК.

Кошт кошыка зваліўся больш чым на 4 адсоткі. У сярэднім у 2014 годзе ён ацэньваўся ў 96,3 даляра за барэль, у 2013-м - 105,9, піша Lenta.ru.

Кошт кошыка АПЕК вызначаецца сярэдняй коштам некалькіх гатункаў паліва. Сярод іх - Saharan Blend (Алжыр), Iran Heavy (Іран), Basra Light (Ірак), Kuwait Export (Кувейт), Arab Light (Саудаўская Аравія), Merey (Венесуэла) і іншыя.

Нафта маркі Brent падчас таргоў на лонданскай біржы ICE каштуе 53,57 даляра за барэль (звесткі на 00:10 паводле менскага часу).

Паліва таннее на фоне чакання публікацыі звестак аб запасах нафты ў ЗША. Яны застаюцца на 80-гадовым максімуме. 11 сакавіка аб'ём запасаў склаў 448,9 мільёна барэляў.

Паводле звестак Міжнароднага энэргетычнага агенцтва (МЭА), Злучаныя Штаты сталі сусветным лідарам у вытворчасці нафты, нарасціўшы дзённую здабычу паліва да 11,81 мільёна барэляў.

Фота: Bloomberg/Getty Images

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках