6 траўня 2024, панядзелак, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВМС Расеі праводзяць навучальныя баі ад Балтыкі да Сахаліна

4
ВМС Расеі праводзяць навучальныя баі ад Балтыкі да Сахаліна

Больш за 20 караблёў Балтыйскага флоту выйшлі ў мора для адпрацоўкі артылерыйскіх стрэльбаў і супрацьлодкавай і супрацьпаветранай абароны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Заходняй вайсковай акругі Расеі, паведамляе BBC.

«У моры караблі Балтыйскага флоту, аб'ядналіся ў некалькі тактычных груповак, і знаходзяцца ў гатоўнасці выканаць задачы прызначэння – супрацьлодкавай і супрацьпаветранай абароны, супрацьміннага забеспячэння, а таксама правесці кантрольныя ракетна-артылерыйскія стрэльбы па розных тыпах мішэняў, якія імітуюць марскія і паветраныя цэлі», - гаворыцца ў паведамленні.

Вучэнні праходзяць і на Ціхаакіянскім узбярэжжы Расеі. Мотастралкі на Сахаліне паднятыя на трывогу, пры падтрымцы армейскай авіяцыі яны адпрацуюць супрацьдэсантную абарону ўзбярэжжа, паведаміла ўпраўленне прэс-службы і інфармацыі мінабароны.

У панядзелак пазапланавая праверка боегатоўнасці пачалася на Паўночным флоце.

У Еўразвязе актывізацыю расейскага войска і флоту ўспрымаюць як спробу прадэманстраваць сілу.

Прэм'ер-міністр Польшчы Эва Копач назвала расейскія вайсковыя манеўры спробай паўплываць на пастановы Еўрапейскай рады аб падаўжэнні або ўзмацненні санкцыі супраць Расеі.

Раптоўныя праверкі баявой гатоўнасці расейскіх узброеных сіл сталі рэгулярнымі з моманту прызначэння Сяргея Шайгу на пасаду міністра абароны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках