6 траўня 2024, панядзелак, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі пратэстуюць супраць вышак МТС побач з жыллём

19

Жыхары дома №45 па вуліцы Прытыцкага ў Менску пратэстуюць супраць устаноўкі ў двары будынка вышкі мабільнай сувязі.

Увечары 17 сакавіка яны сабраліся ля аднаго з пад'ездаў, каб выказаць сваю нязгоду прадстаўніку кампаніі МТС.

У інтэрв'ю БелаПАН адна з жыхарак распавяла: «Сутнасць канфлікту вось у чым... Два тыдні таму ў нас у двары пачаліся будаўнічыя работы ўстаноўкі базавых станцый для ўзмацнення сотавай сувязі МТС. Усё гэта вельмі шкодна для здароўя чалавека, бо станцыі будуць знаходзіцца паблізу ад дзіцячай пляцоўкі і жылога будынка. Неабходна гэтаму супрацьстаяць, бо мы тут павольна, але ўпэўнена загінем».

«У Еўропе такія аб'екты выносяцца за межы жылых масіваў, - заўважыў іншы ўдзельнік сустрэчы. - Таму давайце выконваць еўрапейскія нормы. А так, паглядзіце, дзіця гадавалае павінна гуляць на «катакомбах», сярод раскопак. Гэта ў еўрапейскай краіне?»

Некалькі мужчын пачалі засыпаць траншэю, выкапаную будаўнікамі для пракладкі кабелю да станцыі. «Вось закопваю траншэю для высакавольтнага кабелю МТС, - патлумачыў адзін з іх. - У Еўропе ж не ставяць гэтыя перадатчыкі ля жылых дамоў - а ў нас, талерантных беларусаў, усё можна».

Прадстаўнікі МТС ад каментароў адмовіліся. 18 сакавіка прызначаная чарговая сустрэча грамадзян з кіраўніцтвам аператара мабільнай сувязі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках